Здароўе11

Белстат устанавіў, дзе ў Беларусі найчасцей хварэюць і на што

Найчасцей беларусы пакутуюць ад хвароб органаў дыхання. У мінулым годзе імі перахварэлі больш за 4,5 мільёна разоў. Гэта прыблізна на 375 тысяч менш, чым годам раней, паведамляе Белстат.

Ілюстрацыйнае фота, AP Photo/Jean-Francois Badias

У пераліку на 100 тысяч чалавек найчасцей ад хвароб органаў дыхання пакутуюць у Мінску. У мінулым годзе імі хварэлі больш за 57,8 тысяч разоў на 100 тысяч жыхароў сталіцы. Найрэдзей — у Брэсцкай вобласці: больш за 43,1 тысячы на 100 тысяч.

На другім месцы па распаўсюджанасці — траўмы, атручванні і іншыя наступствы знешніх прычын. На іх прыпадае 652 тысячы выпадкаў. У параўнанні з 2022 годам гэты паказчык таксама скараціўся, тады фіксавалі 657,1 тысячы выпадкаў.

У мінулым годзе траўмы і атручванні найчасцей здараліся ў сталіцы — каля 8,5 тысяч выпадкаў на 100 тысяч чалавек. Найменш іх было ў Віцебскай вобласці: больш за 5,1 тысячы выпадкаў на 100 тысяч.

На трэцім месцы па частаце — хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі. Тут ідзе гаворка пра 482,2 тысячы выпадкаў у 2023 годзе. У 2022 годзе на гэтую катэгорыю прыпадала 455,6 тысячы выпадкаў. У Мінску фіксавалася 7,6 тысячы выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, што з’яўляецца найвышэйшым паказчыкам па краіне. Найменш іх было ў Магілёўскай вобласці: амаль 2,5 тысячы на 100 тысяч.

Рак у 2023 годзе ўпершыню дыягнаставалі ў больш чым 58 тысяч беларусаў. Годам раней такі дыягназ быў пастаўлены ў 53 тысяч чалавек.

У пераліку на 100 тысяч чалавек рак найчасцей фіксуюць у Гомельскай вобласці — 654,7 выпадка. Найрэдзей — у Брэсцкай вобласці: 604,3 выпадка. У Мінску — 637,5 выпадка на 100 тысяч чалавек.

З 2015 года значна скарацілася колькасць хворых на туберкулёз. У 2023 годзе гэты дыягназ упершыню быў пастаўлены прыкладна 1,3 тысячы чалавек, а ў 2015 годзе — больш за 3,1 тысячы. Найчасцей хваробу фіксуюць у Гомельскай вобласці: 19,4 выпадка на 100 тысяч чалавек. Найрэдзей — у Мінску: 7,3 выпадка.

Каментары1

  • Дзярж Статыстыка
    10.10.2024
    Delenda Est

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс37

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Усе навіны →
Усе навіны

Маркаў абвінаваціў Google у «інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў» і хоча зрабіць айчынны Раскамнагляд5

Расійскі ўрад папярэджваюць аб хвалі банкруцтваў4

Учора ў Пінску было +12,8°C, у Мінску +9°C1

Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы2

Вучня не адпусцілі дадому з болем у жываце — усё скончылася аперацыяй3

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед2

«Сыходзьце на транзіт». Латушка звярнуўся да Лукашэнкі, Рыжанкова і Пяткевіч24

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне5

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс37

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць