Меркаванні33

«Зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца»

Прарасійскія актывісты апошнім часам пападаюць у няласку. Нядаўна экстрэмісцкім прызналі тэлеграм-канал «За Союзное государство Беларуси и России», які вёў Сяргей Шыптэнка, былы карэспандэнт Regnum. У маі спыніў сваю дзейнасць тэлеграм-канал «Заходнеруская Атлантыда». 

Плакат на прыпынку грамадскага транспарту ў Віцебску, 10 жніўня 2024. Фота: Contributor Getty Images

Галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» разважае: тое, што грошы на дзейнасць гэтых актывістаў паступаюць з Крамля, не можа падабацца некаторым сілавікам з атачэння Лукашэнкі. «Ім не падабаецца, што на гэтай паляне расійска-беларускіх адносінаў спрабуюць гуляць іншыя асобы, акрамя Лукашэнкі», — кажа ён.

«Гэтыя прапагандысты атрымліваюць грошы ад Масквы, таму адчуваюць пэўную незалежнасць ад беларускага рэжыму. Аднак любы альтэрнатыўны, незалежны ад уладаў, падыход будзе карацца, асабліва напярэдадні выбарчай кампаніі», — лічыць Паўлючэнка.

На думку рэдактара Reform.news, перад наступнымі выбарамі «зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца».

«Умоўна кажучы, павінны застацца 5 «палітолагаў», якія будуць гаварыць пра палітыку. Адрозненне гэтай кампаніі ад іншых у тым, што галоўным рэфрэнам паўтараецца думка, што трэба пацярпець Лукашэнку яшчэ 5 гадоў. Гэта кажуць і сам Лукашэнка, і ягоныя чыноўнікі, і прапагандысты.

Тут і відавочна фіктыўная дыскусія пра тое, што, можа, ён і не пойдзе на выбары. І ягонае атачэнне нібыта ўгаворвае: «Давайце пераканаем яго яшчэ на адзін тэрмін». Відавочна, гэта разуменне таго факту, што людзі вельмі стаміліся ад яго».

Каментары3

  • а кто работать будет ?
    16.10.2024
    Зачистят до выженной земли.
  • 777
    16.10.2024
    На полиграф шагом, марш!
  • Ёсік
    16.10.2024
    Шкадую байструкоў, якія равуць за нейкага бацьку, як быццам свайго не ведалі. Татам на Беларусі завуць, а бацька - гэта не пяшчотна.

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся7

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў8

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах5

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць4

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек2

Беларусы Канады выйшлі на акцыю супраць чарговага прызначэння Лукашэнкі ФОТА1

Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ5

У найбліжэйшыя дні можа чакацца рост захворванняў на грып і ВРВІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць