Здароўе11

З чым звязаны рост колькасці дэпрэсій у дзяцей і моладзі?

Ці праўда, што віной — сацыяльныя сеткі?

social networks icons

Медыцынская статыстыка фіксуе рост колькасці дэпрэсій і трывожнасці ў дзяцей і падлеткаў, піша The Wall Street Journal. Чаму такое адбываецца?

За апошнія гады праведзены шэраг даследаванняў, якія вывучалі ўзаемасувязь паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак дзецьмі і моладдзю і іх псіхічным здароўем. Некаторыя даследаванні паказалі, што сацсеткі спрыяюць умацаванню псіхічнага здароўя, у той час як іншыя паказваюць на іх негатыўны ўплыў.

Нарвежскія навукоўцы шэсць гадоў назіралі за 800 дзецьмі, каб знайсці карэляцыю паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і развіццём сімптомаў псіхічных захворванняў.

Даследчыкі збіралі даныя кожныя два гады, пачынаючы з таго часу, калі дзецям споўнілася дзесяць гадоў, і працягвалі да іх шаснаццацігадовага ўзросту. Гэта дало вучоным магчымасць назіраць за працэсам пераходу дзяцей ад дзяцінства да падлеткавага ўзросту. Сімптомы трывогі і дэпрэсіі выяўляліся ў ходзе дыягнастычных гутарак як з дзецьмі, так і з іх бацькамі.

Аднак вынікі, апублікаваныя ў часопісе Computers in Human Behavior, засведчылі, што сувязь паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак, такіх як Snapchat і Instagram, і развіццём у дзяцей сімптомаў трывожнасці ды дэпрэсіі адсутнічае. Паказчыкі былі аднолькавымі як для хлопчыкаў, так і для дзяўчатак, а таксама для актыўных карыстальнікаў сацсетак, якія публікавалі пасты і выявы, і тых, хто толькі лайкаў і каментаваў чужыя запісы.

Аднак, як заўважае прафесар факультэта псіхалогіі Нарвежскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій Сілье Стэйнсбек (Silje Steinsbekk) і адзін з аўтараў даследавання, гэта не азначае, што яны не адчуваюць негатыўнага досведу ў сацыяльных сетках, не адчуваюць сябе залежнымі або выключанымі. Некаторыя з іх могуць быць асабліва ўразлівыя, і менавіта іх неабходна выявіць.

Раней Стэйнсбек і яе калегі выявілі, што дзяўчынкі, якія актыўна лайкаюць і каментуюць пасты іншых карыстальнікаў у сацсетках, з часам пачынаюць горш успрымаць сваё цела. У выпадку з хлопчыкамі такіх змен не назіралася. Акрамя таго, публікацыя ўласных пастоў у сацыяльных сетках не аказвала ўплыву на самаацэнку як у хлопчыкаў, так і ў дзяўчынак.

Пра тое, што забароны накшталт абмежавання доступу да сацыяльных сетак да пэўнага ўзросту не маюць дастатковай навуковай падтрымкі, гаворыцца і ў дакладзе экспертаў Нацыянальных акадэмій навук, інжынерыі і медыцыны ЗША.

Аўтары звяртаюць увагу, што сувязь паміж парушэннем сну і ўвагі, а таксама абвастрэннем праблем з успрыманнем свайго цела патрабуе дадатковага вывучэння. У той жа час абмежаванне маладых людзей у доступе да сацыяльных сетак можа прывесці да таго, што яны будуць адрэзаныя ад вельмі неабходных крыніц сацыяльнай падтрымкі.

Напрыклад, сацыяльныя сеткі дазваляюць ім наладжваць важныя сацыяльныя сувязі. Апытанні, праведзеныя ў ЗША, паказалі, што такія сувязі асабліва карысныя для дзяцей ЛГБТ, многія з якіх не маюць сяброў у бліжэйшым атачэнні.

«Сацыяльныя сеткі даюць пляцоўку для зносін, дазваляючы лёгка заставацца на сувязі з сябрамі і сям'ёй. Яны могуць стаць платформай сацыяльнай падтрымкі і паратункам ад адзіноты для тых маладых людзей, у якіх мала сяброў у рэальным свеце», — адзначае Сілье Стэйнсбек.

Даследаванні, якія вывучаюць прычыны стрэсу і псіхалагічных праблем у маладых людзей, выявілі, што такія фактары, як здзекі (булінг) або недахоп падтрымкі з боку сям'і, мацней уплываюць на псіхічнае здароўе падлеткаў, чым выкарыстанне сацыяльных сетак.

Каментары1

  • Жвір
    17.10.2024
    Лухта, ніякай дэпрэсіі ды трывожнасьці ў моладзі няма. Адмыслова выдумалі нібыта праблему, каб заспакоіць тых, хто абмяжоўвае свой час у сацсетках, ды заахвоціць карыстацца імі іншых.

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс45

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка ў Еўропе забярэ мільёны жыццяў. Якія гарады самыя небяспечныя7

Як ахоўнік Лукашэнкі аказаўся на адным здымку з вядомымі беларускімі добраахвотнікамі11

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы10

Што Саакашвілі казаў Лукашэнку, каб вызвалілі палітвязняў12

Паўночнакарэйскіх салдат адводзяць ад лініі фронту ў Курскай вобласці4

Маркаў абвінаваціў Google у «інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў» і хоча зрабіць айчынны Раскамнагляд5

Расійскі ўрад папярэджваюць аб хвалі банкруцтваў4

Учора ў Пінску было +12,8°C, у Мінску +9°C1

Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс45

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць