У верасьні золата яшчэ ня сыпалася, яно во цяпер, у кастрычніку ляціць долу. Кастрычнік сёлета чароўны, цёплы, шмат сонца, кляновая й бярозавая прыгажосьць нясе вуснам нястрымную ўсьмешку, а разьвітальныя сьпевы зь нябёсаў кранаюць сумам. Цяпер ужо лебедзі на адлёце, яны збольшага маўклівыя, ня вельмі гучныя, пачуць можна хіба іхныя крылы, калі яны невялікімі чародкамі зьлятаюцца разам, не набраўшы яшчэ вышыні. А вось гусі ўжо адляцелі, трымаючы курс на заход сонца, у пачатку тыдня апошнія выправіліся. Тыя гаваркія, іх цяжка не пачуць. Зато шпакі яшчэ тут, яны ўжо ўтварылі буйныя зграі, але затрымаліся, не сьпяшаюцца, мабыць рыхтуюцца аснавацельна. Учора яны ўчынілі "тэрор" дзявочаму вінаграду, што запоўз ужо да самай вершаліны сасны й апрануў яе ў барвова-чырвоны строй, аж лісьце ляцела вадаспадам. Ягоныя ягады цяпер добра бачныя, а гэтыя птушкі ведаюць, што зь імі рабіць. :) І нічога, што я стаяў побач, мяне заўважаць яны не зьбіраліся, зусім. Шкада, што не было чым сфотаць падзею. Мяркую, што да канца тыдня яны разьвітаюцца з месцам, а сёньня яшчэ гойсаюць паўсюль, асобнымі зграямі.
1
18.10.2024
Наста Кудасава – геніяльная жанчына. І, не пабаюся гэтага слова, сэксі. Краш.
Наста Кудасава. Цяжка ўтрымаць гэты свет на плячах — нават волатам. Верш