Эканоміка77

У Расіі назіраюцца праблемы з маслам 

Вытворцы спыняюць пастаўкі, а ў магазінах расце колькасць крадзяжоў масла. Прычына — у скачку цэнаў.

butter масла сливочное масло
Фота: Synergee / Getty Images

У апошнія тыдні з розных рэгіёнаў Расіі прыходзіць інфармацыя пра рост цэнаў і дэфіцыт масла. Пастаўшчыкі, прытым як буйныя вытворцы, так і больш дробныя, скарачаюць вытворчасць і адгрузкі яго ў гандлёвыя сеткі.

Галоўная прычына — імклівы рост цэнаў на сыравіну. Як пішуць «Известия», у першым паўгоддзі рост цэнаў на малако склаў 39%, а за 8 месяцаў гэтага года — 46% у параўнанні з мінулым годам.

У выніку аптовыя закупачныя цэны на гэты від прадукцыі выраслі за дзевяць месяцаў амаль на 31%. Але гандлёвыя сеткі вымушаныя трымаць цэны ніжэйшымі за рыначныя. Так, за дзевяць месяцаў цэны на масла ў магазінах выраслі на 18%. Пры гэтым рост толькі за два апошнія месяцы склаў прыкладна 8%. За верасень у гадавым выражэнні тэмпы росту цаны масла больш чым у два разы апярэдзілі рост цэн на малочную прадукцыю ў цэлым.

Калі рост цэн на масла, як сацыяльна значны тавар першай неабходнасці, працягнецца і за 60 дзён перавысіць 10%, то гэта можа стаць прычынай для ўмяшальніцтва дзяржавы ў рэгуляванне цэн.

Такія абмежаванні не дазваляюць ні рэтэйлерам, ні вытворцам атрымаць прыбытак. Апошнія пераходзяць на вытворчасць больш даходнай прадукцыі, такой як сыр, і ў той жа час тлумачаць спыненне паставак дэфіцытам сыравіны.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі Расіі тлумачаць рост попыту на масла ростам даходаў насельніцтва і заяўляюць, што расійскі рынак у поўным аб'ёме забяспечаны гэтым відам прадукцыі. Яго выпуск нават на 1,6% перавышае мінулагодні паказчык.

Вытворцы ў сваю чаргу папярэджваюць, што ў зоне рызыкі таксама іншы самы нерэнтабельны для іх тавар — малако ў пакетах. Яно таксама можа ў хуткім часе знікнуць з паліц.

На фоне росту цэн, як паведамляюць рэгіянальныя выданні, павялічылася колькасць крадзяжоў масла з магазінаў. Яго пачалі выдаваць асабіста ў рукі на касе ці запакоўваць у пластыкавыя кантэйнеры.

Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Патрушаў на нарадзе з удзелам перапрацоўшчыкаў і вытворцаў малочнай прадукцыі даў шэраг даручэнняў для стабілізацыі цэн на масла на расійскім рынку. Ён заявіў, што ўрад працягне кантраляваць сітуацыю з цэнамі на яго.

Каб стабілізаваць цэны, улады маюць намер павялічыць імпарт гэтага прадукту з шэрагу краін, у тым ліку з Беларусі.

Сітуацыя з маслам нагадвае сітуацыю з яйкамі, якая была ў Расіі ў канцы мінулага года. Тады за два месяцы яйкі выраслі ў цане на 30% і назіраўся іх дэфіцыт. Тады сітуацыю стабілізавалі пастаўкі з Азербайджана.

Каментары7

  • а на
    25.10.2024
    а на што цяпер мазаць ікру?
  • Шуфель
    25.10.2024
    Лапата, тое што вы называеце "спрэдам", ў Расеі ідзе як масла.
    За межамі Масквы, не ведаю пра Пецярбург, купіць масла, якое для нас масла, сапраўдная праблема. Тое ж датычыцца і смятаны, і тварана, сыру і мясной прадукцыі. "Палёнка" гэта не толькі пра гарэлку. Харчовыя замяняльнікі - тое, што яны ядуць даўно і звычайна. Мы нават не задумваемся, як там ўсё іначай.
  • МАСПО
    25.10.2024
    Всегда есть "Молочный Ароматизированный Сливочный Продукт Оригинальный" aka МАСПО

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны9

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

Праз тыдзень закрыюць мост з вуліцы Маскоўскай на праспект Незалежнасці ў Мінску. Як аб'язджаць?

«Лепш жэрці цюльпаны буду». Фермеры, якія вырошчваюць кветкі, бурна абмяркоўваюць новыя ўмовы працы18

Устаноўлены гранічныя тарыфы на паслугі ЖКГ

Бацька забіў дачку ў Пакістане праз відэа ў тыктоку1

Жыхара Магілёва, які адбіваўся ад губазікаўцаў у цывільным, будуць судзіць па расстрэльным артыкуле15

Вядомыя імёны 95 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай7

У адным з беларускіх гарадоў гарадскую елку вырашылі не прыбіраць даўжэй за астатніх2

Англіканскі святар натхніўся прыкладам Маска і зрабіў падобны жэст. Царква адрэагавала імгненна і строга12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны9

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць