Знакаміты рынак «Малінаўка» ў раёне аграгарадка Азярцо пад Мінскам спрабуюць прадаць. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ЗАТ «Белрэалізацыя», аб'ект выставіў на продаж Сбер Банк.
У інвестыцыйнай прапанове пазначана, што аб'ект можа быць прададзены як на таргах, так і па прамой дамове. Пакупніку прапануюць усё оптам: 102 аб'екты нерухомасці на тэрыторыі звыш 25 га, а таксама інжынерныя камунікацыі. Адзінае і самае важнае, чаго няма ў аб'яве, — гэта кошт.
Як паведамілі выданню Office Life на гандлёвай пляцоўцы, прапанову выклалі ў адкрыты доступ з мэтай вывучэння попыту. Уласнік павінен прыняць рашэнне пра цану і форму продажу ў найбліжэйшы час.
Некалі найбуйнейшая ў краіне пляцоўка па продажы аўтамабіляў і запчастак перайшла банку за даўгі ранейшага ўласніка — ЗАТ «Гандлёвы Свет Кальцо», якое было ліквідавана па рашэнні суда ў 2023 годзе. Гэтая кампанія належала вядомаму беларускаму бізнэсоўцу Юрыю Авяр'янаву, які быў адным з першых айчынных даляравых мільянераў. Цяпер ён знаходзіцца за мяжой, а ў Беларусі супраць яго распачатая крымінальная справа.
Рынак у Малінаўцы спрабавала прадаць яшчэ ЗАТ «Гандлёвы Свет Кальцо», каб разлічыцца крэдыторамі. У 2021 годзе за яго прасілі каля 44 млн рублёў. Па тагачасным курсе гэта складала амаль $17 млн.
«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян
Кампанію, якая валодала аўтарынкам у Малінаўцы, ліквідавалі
Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку
У Кітаі пачалі будаваць першы ў свеце завод лятучых аўтамабіляў
Каментары