Эканоміка11

Галоўчанка не ведае, навошта Беларусі холдынг «Белрэсурсы»

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе аб перспектывах развіцця холдынгу «Белрэсурсы» выказаў сумнеў у самой мэтазгоднасці яго існавання.

Фота: Яндэкс-Карты

Заслухаўшы прадстаўленыя на нарадзе статыстычныя паказчыкі і стратэгію холдынгу, ён заявіў, што асаблівых перспектыў яго далейшага інвестыцыйнага развіцця не праглядаецца.

«Лічбы ўпартыя, яны сведчаць пра істотнае скарачэнне сродкаў, якія накіроўваюцца на інвестыцыі», — сказаў Галоўчанка ў відэафрагменце, апублікаваным прэс-службай урада.

Паводле яго слоў, нават прабежны аналіз засведчыў, што прадпрыемствы, якія вырабляюць тавары спажывецкага прызначэння, у прыватнасці «Бархім», Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў, пакуль па нейкіх прычынах не асвоілі для сябе інтэрнэт-гандаль, працу на маркетплэйсах.

«Замест іх гэта паспяхова робяць пасярэднікі ў выглядзе індывідуальных прадпрымальнікаў і гэтак далей. Няўжо кіруючая кампанія холдынгу гэтага не бачыць? А накруткі там вельмі прыстойныя ў параўнанні з адпускной цаной.

Таму хацелася б разумець, што далей будзе адбывацца з холдынгам, і яго перспектывы існавання ў такім выглядзе, мэтазгоднасць захавання такой структуры ў далейшым для дзяржавы. Ці не перашкаджае яна развіццю прадпрыемстваў альбо аўтаномна, альбо ў складзе больш профільных дзяржаўных структур?», — задаўся пытаннем чыноўнік.

Холдынг «Белрэсурсы» створаны ў студзені 2014 года. У аб'яднанне ўваходзяць 15 арганізацый — рэзідэнтаў Беларусі, асноўнымі відамі дзейнасці якіх, як адзначаецца на сайце арганізацыі,

«з'яўляюцца аптовы і рознічны гандаль металапрадукцыяй, хімічнай прадукцыяй, гума-тэхнічнымі вырабамі, будаўнічымі матэрыяламі, вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання, вырабаў з пластмас, плёнкі, сінтэтычных мыйных сродкаў, кардоннай упакоўкі, збор (нарыхтоўка) другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўка, арганізацыя працэдур закупак тавараў, работ, паслуг, у тым ліку дзяржаўных, аказанне лагістычных, брокерскіх і іншых паслуг».

Каментары1

  • rrfxfhh
    02.11.2024
    Хаха. Памятаю, што Мясніковіч калі сышоў з акадэміі навук таксама казаў, што АН непатрэбная структура.

88-гадовы экс-старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі расказаў, як яму жывецца ў Каліфорніі10

88-гадовы экс-старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі расказаў, як яму жывецца ў Каліфорніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка пазнаёмілася ў інтэрнэце з «багатым вайсковым хірургам з Даніі» і перавяла яму 40 тысяч рублёў3

Памятаеце, як Расія патрабавала ад Google ундыцыльёны? Цяпер штраф вырас да двух дуадыцыльёнаў5

У Мінску збілі пешахода, які выйшаў з трамвая

598 беларусаў прызналі ў мінулым годзе пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы8

Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу абралі старшынёй таварыства «Дынама»7

«Толькі ад вас залежыць, ці будзем мы выходзіць у эфір». «Обычное утро» просіць дапамогі49

Попыт на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах астывае. Чаго чакаць у 2025-м годзе

«Я не вучыла дзяцей спяваць гімн і хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Таццянай Крапіневіч, якая з'ехала з краіны праз даносы Бондаравай21

Спявачка і кампазітар Palina напісала музыку для паказу на Тыдні высокай моды ў Парыжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

88-гадовы экс-старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі расказаў, як яму жывецца ў Каліфорніі10

88-гадовы экс-старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі расказаў, як яму жывецца ў Каліфорніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць