Каментары да артыкула

«Калі б Лукашэнка ўзняў пытанне перад Пуціным, мог бы вярнуцца нават Крыж Еўфрасінні». Мацукевіч — пра вяртанне культурных каштоўнасцяў

  • Антрэсоль "Вітрына ўсходнеэўрапейскага дома"
    11.11.2024
    Як быў бюджэтны няроб, такі і застаўся - прыляпіўся да антрэсолі (як жа толькі бюракрацкая фантазыя не абзаве свае гаварыльні) і нагамі боўтае.
  • Барыс Кац
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ну-ну
    11.11.2024
    «Калі б Лукашэнка ўзняў пытанне перад Пуціным, мог бы вярнуцца нават Крыж Еўфрасінні»
    Калі б нават Крыж Еўфрасінні быў у Беларусі, то Лукашэнка дакладна памяняў бы яго на якую-кольвек нагрудную бляшанку з рук Пуціна.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    11.11.2024
    Які крыж Еўфрасіньні? Ізноў імпрэзы?
    Схамяніцеся! Вы жывяцё ў канцлягеры і трэба зрабіць усё каб разбурыць яго плот і вырвацца на свабоду. Можаце нават загаварыць усе па-беларуску разам з наглядчыкамі канцлягера, але ад гэтага амаль нічога не зьменіцца. У карцарах як забівалі так і будуць забіваць лепшых людзей. А вы будзеце радавацца рэканструкцыі Наваградзкага замку і новым ровасьцежкам.

    Да чаго гэта ўсё? Цэнтральнай тэмай мусіць быць не культурка, эканоміка ці што-небудзь яшчэ. А менавіта рэвалюцыйная праца. Агітацыя беларусаў уключыць галаву і выязжаць як мага хутчэй з гэтага канцлягера. Ну альбо ствараць падпольныя арганізацыі і займацца дыверсіямі на ваенных заводах. Цяжка? Так, цяжка. Але магчыма. І грантаў на гэту справу ніхто ніколі не дасьць. Хіба толькі калі зрабіць асобных фэйкавых лгбт-партызанаў.
  •