Каментары да артыкула

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!

  • Свабодны чалавек
    22.11.2024
    Карпаў - таксічны персанаж, але па сабжу добра сказаў))
  • А
    22.11.2024
    Я ўсё чакаў пакуль Стась Карпаў дазволіць. Цяпер буду слухаць.
  • Чэл
    22.11.2024
    Рацыя 💯%
    У той час, калі «Пятля прыстрасця» паказала, як апошнія гады перажываюць, э-э-э… людзі з вышэйшай адукацыяй, Макс Корж паказаў, як стрэсу дае рады быдла.
    Быдла са стрэсам спраўляецца непараўнальна лепш.
    Ад таго і з творчасцю у быдла ўсё непараўнальна горш.
  • Макс Корж
    22.11.2024
    Кто такой Стас Карпов?
  • А
    22.11.2024
    Макс Корж, а ты хто такі?
  • Брэст
    22.11.2024
    Стасік, залік!
  • Чырвоная Чаравічкі
    22.11.2024
    Пакуль Стас спадзяецца зарабіць на інтэлегенцыі з Грузіі ( там зараз ужо не так небяспечна мне здаецца), ці дзе ён там зараз, у Макса атрымліваецца значна лепш у ЕЗ. Я наогул супраць таго каб называць кагосьці быдлам, а тут і наогул спрэчна хто ёсць хто. Але ж мне цяжка не пагадзіцца, што быць такім "хатаскрайнім" знаходзячыся ў Еўропе і немагчымасці вярнуцца, а не ў Лат Амерыцы напрыклад, вельмі так добра паказвае рысы характару Каржа.
  • Гоп-рэп
    22.11.2024
    Беларус Ляшкевіч з Касты раней і лепш паздзекваўся з рэптылоідаў "Оні", а у Каржа ні сэнсавай часткі, ні музычнай, такое заходзіць толькі гапаце.
  • Paliašuk
    22.11.2024
    Добра, што ў артыкуле ёсць спасылка на фб аўтара. Кожны раз, калі буду вагацца ў вызначэнні быдла ці не быдла, буду звяртацца ў дырэкт да спяца па цэтліках. Лепей бы гэта заставалася прыватным меркаваннем сп. Карпава на яго старонцы, а не тыражавалася ў СМІ як прыклад нейкай "іроніі". Такія рэчы раздзяляюць, моладзь даволі адчувальная да такіх абразлівых заяваў. Калі зараз вы ў водападзеле "свой-чужы" самі залічваеце іх у чужыя, у "быдла", то на баку лукашыстаў чуюцца гучныя апладысменты. Паступова моладзевы бунт, бязлітасны і бессэнсоўны, сыйдзе, а на яго месца прыйдзе ўмоўны тур, пакажа пальцам на Карпава і скажа: "Ребята, вот экстремисты хотели перевернуть страну с ног на голову, а вас считают быдлом. Но вы же не быдло - вот вам милицейская или военная форма, портфель чиновника, к ним - квартира, отдых в Дубае. Да у нас даже сварщик (!) может себе позволить Дубай. Вэлкам в брсм, белую русь, на "выборы" досрочно".
    І, о цуд, - адным лукашыстам (сапраўдным быдлам за дзяржаўную пайку) болей. Бо быдлам ніхто не жадае быць. Думайце хаця б зрэдку.
    Зрэшты, няважна. Гэта развагі чалавека з вышэйшай адукацыяй, які перажывае пад "Пятлю прыхільнасці". Бо трэк і кліп Каржа немагчыма праслухаць болей за адзін раз.
  • .
    22.11.2024
    Мне тыя хлопцы ў кліпе адразу, без падказак, падаліся амаль гатовымі кандыдатамі ў міліцыянты. Ну неяк так тыя выглядаюць на сваім адпачынку ў грамадзянскім адзенні.
    Суб'ектыўна, адчуванне натоўпу, масы. У той час калі на беларускіх мітынгах і маршах было адчуванне мноства асоб, індывідуальнасцей.
  • .
    22.11.2024
    "Гуру-Максім сядзіць у фатэлі, растапырыўшы лапы"
    Проста для дакладнасці, у арыгінале напісана не пра лапы.
  • Рыжы с Иванушэк
    22.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  •