«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад занядбаны, а сэрвіс не развіты
-
18.12.2024Горад у поўнай срацы, гэта зараз у апошнія гады хацяб асфальт пачалі класці, раней ніводнай цэлай дарогі не было, а па Гродзенскай угару ўвогуле гадоў 10 хіба аўта не езьдзілі, бо там амаль асфальту не засталося на той момант.
І турыстаў там ужо даўным-даўно няма, бо на ўсё навокал пакладзены ...й. Хаця на пачатку нулявых турыстаў былі натоўпы, пастаянна стаялі аўтобусы з палякамі, і англічанаў памятаю добра, і шмат іншых. Рэгулярна праводзіліся розныя мерапрыемствы і ярмаркі, з усёй краіны прыязджалі рамеснікі, праходзілі рыцарскія турніры... І колькі я сябе памятаю, столькі гэтыя дупагаловыя з мясцовага ўраду трасуць грошы з насельніцтва на рэканструкцыю замка, і за ўсе гэтыя гады так і не назбіралі(насамрэч канешне можна здагадацца, дзе грошы). Вельмі сумна канешне, Наваградак мог бы быць насамрэч жамчужынай Гарадзеншчыны, а то і ўсёй Беларусі, і на турыстах зарабляць шалёныя грошы. Але ж вусатая лаяльнасць важнейшая за нашу гісторыю і будучыню. -
19.12.2024У Наваградак трэба ўкласці 100-200 млн. даляраў, каб аднавіць гістарычны цэнтр. Бедзе не горшы за цэнтр Мінску ці Гародні. Там акрамя замку быў цэлы вялізарны ансамбль барочных спаруд, а зруйнаваны ў 19 ст. касцёл Езуітаў на плошчы быў на ўзроўні Фары ў Гародні. Ну а пакуль што Наваградак псуюць калгаснымі рэканструкцыямі і пенаблокамі ўсіх масцей. Тое, што замкавую гару зачынілі для вольнага наведвання (цяпер толькі за баблішка) і замуравалі шыкоўную аглядную пляцоўку на краявід, гэта ўвогуле нейкае дно. Таму пры лушызме ніякага развіцця гэты горад не атрымае.
Які турыст сюды паедзе? Нават расейцам гэта не цікава.
Наваградак (як і ўся Беларусь) зможа атрымаць новае дыханне і стаць сапраўдным турыстычным цэнтрам толькі пасля падзення савецкага, зманкуртаванага, антычалавечага рэжыму і вяртанне сапраўднай гісторыі гораду, першай сталіцы ВКЛ.