Каментары да артыкула

«Лукашэнка зладзіў дзяржаўны пераварот і практыкаваў палітычныя забойствы». За што біяграфію Нямцова маглі прызнаць «экстрэмісцкай»

  • Алесь
    20.12.2024
    У 1994 годзе выбары былі сфальсіфікаваны такім чынам, каб Зенон Позняк не прайшоў у другі тур. На гэта ўказваюць афіцыйныя дадзеныя другога туру выбараў 1994 года.

    Напрыклад, у першым туры Кебіч набраў 1 023 174 галасы, а ў другім туры — 748 329. Ёсць паняцце базавага электарату. І ў другім туры кандыдат не можа набраць менш галасоў, чым у першым. Я даследаваў шмат другіх тураў у дэмакратычных краінах ад Лацінскай Амерыкі да Еўропы і не знайшоў ніводнага выпадку, калі кандыдат набіраў у другім туры менш галасоў, чым у першым. Калі зыходзіць з таго, што другі тур прайшоў сумленна і Кебіч набраў у першым туры 748 329 галасоў, то гэта атрымліваецца менш, чым у Зенона Позняка (757 195). Напрыклад, адкуль Кебіч узяў лішнія галасы? Можа, скраў у Лукашэнкі? Але Лукашэнка набраў 2 646 140, і, дапусцім, дадамо яму 274 845 (розніца галасоў Кебіча паміж першым і другім турам), атрымліваецца 2 920 985. Усягo ўдзельнiчалi ў першым туры 5 904 312, то бок Лукашэнка ўсё роўна набраў менш за 50%, такім чынам другі тур павінен быў быць абавязкова, і Зенон Позняк павінен быў быць у другім туры з Лукашэнкам. Ці мог Зенон Позняк перамагчы на выбарах 1994 года? Мог, бо ў нас тры электаральныя групы: 30% праеўрапейскіх нацыянальна арыентаваных грамадзян, 30% прарасійскіх і яшчэ 40% нейтральных. Якія могуць прымікнуць як да празаходніх, так і прарасійскіх сіл. Таму Зенона Позняка вырашылі не дапускаць да другога туру, таму што тэарэтычна ён мог перамагчы.
  • Алесь
    20.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Fgs
    20.12.2024
    Мы все знаем, что лукашенко сделал переворот с помощью продажных вояк и ментов. Будьте вы вместе с лукашенкой прокляты!
  • Алесь
    20.12.2024
    Як дабіцца дэмакратызацыі Беларусі ў умовах, калі ў рэжыму за плячыма Пуцін? Мне здаецца, што варыянт з агульнанацыянальнай забастоўкай — самы аптымальны. Бо такі пратэст немагчыма задавіць сілай. Нельга да кожнага слесара на заводзе паставіць аўтаматчыка і прымусіць працаваць. Што рабіць, каб агульнанацыянальная забастоўка адбылася? Трэба ўвесці дапамогі для працоўных, роўныя медыяннай заробцы. Логіка ў простага работніка такая: навошта мне працаваць за 500 долараў, калі можна не працаваць і атрымліваць 500 долараў? Забастоўку трэба абвясціць паступова — да яе можна далучыцца пасля заканчэння кантракта, пасля звальнення па пагадненні бакоў або звальнення па артыкуле. Напрыклад, з міліцыі проста так не звольнішся, можна сесці, але чалавек можа проста не падоужыць кантракт і далучыцца да забастоўкі. Галоўнае пытанне — дзе ўзяць рэсурсы на гэта? Я прапаную дамовіцца з спецслужбамі заходніх краін, каб яны дапамаглі друкаваць арыгінальныя расійскія рублі. Прыцэдэнты ўжо ёсць, https://en.wikipedia.org/wiki/Superdollar. Потым гэтыя рублі ўвозіць у Беларусь партыямі па 10 000 долараў у эквіваленце, з дапамогай чалнокаў, акумуляваць іх у краіне і буйнымі партыямі ўвозіць у Расію, там іх мяняць на биткойны (у РФ шмат сэрвісаў па абмену наяўных грошай на биткойны) і ўжо биткойнамі плаціць дапамогі забастуючым. Такім чынам можна паралізаваць краіну і патрабаваць дэмакратычных выбараў. Але трэба разумець, што з заходнімі краінамі трэба нармалізаваць адносіны, каб адкрыліся пагранпераходы, выдаваліся візы і г.д.
  • Хмель
    20.12.2024
    Расія ўжо не выпусціць Беларусь, хіба што сама разваліцца. Лука-ка ўжо шукае „запасныя аэрадромы" і клапоціцца аб бязбеднай будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў. Вось так, узлахмацілі краіну на пуцінскія грошы і папалі... . Хоць Лука-ка і надаеў, але парадак быў. Старыя разумелі гэта, а маладым хацелася лепш адразу.
  • Не галасі!
    20.12.2024
    Хмель, закусі. ))
  • Заатэхнік
    20.12.2024
    "Яго абвінавацілі ў тым, што ён вёз грошы для АГП"

    Затое зараз у "рассупрацоўніцства" такіх праблем няма, губернскія агафонавы, мірсалімавы і бондаравы самастойна штомесяц заходзяць да офіса-карыта за харчамі.