Свет22

Памёр лідар французскіх нацыяналістаў Жан-Мары Ле Пэн

Сузаснавальніку праварадыкальнай партыі «Нацыянальны фронт» было 96 гадоў.

Ле Пэн памёр днём 7 студзення ў атачэнні блізкіх у бальніцы, куды яго шпіталізавалі некалькі тыдняў таму. Пра гэта гаворыцца ў заяве сям'і палітыка. 

Жан-Мары Ле Пэн нарадзіўся 20 чэрвеня 1928 года. У 1950-х прыйшоў у палітыку і стаў самым маладым дэпутатам французскага парламента. 

У 1972 годзе Ле Пэн заснаваў партыю «Нацыянальны фронт», у аснове якой былі кансерватызм, радыкалізм і нацыяналізм. Партыя выступала за выхад Францыі з НАТА, абмежаванне міграцыі і супрацьдзеянне еўраінтэграцыі. 

За 40 гадоў кіравання «Народным фронтам» Ле Пэн займеў статус скандальнага палітыка-папуліста. У 2015-м з-за яго правакацыйных заяў яго выключылі з ягонай жа партыі, якую неўзабаве перайменавалі ў «Нацыянальнае аб'яднанне». Яе лідаркай сёння з'яўляецца дачка палітыка Марын.

Жан-Мары Ле Пэн пяць разоў балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах. У 2002 годзе ён здолеў выйсці ў другі тур, дзе прайграў Жаку Шыраку. 

Каментары2

  • Канстатацыя
    07.01.2025
    Яшчэ адзін жырыноўскі памёр
  • ваван
    07.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →