Здароўе2525

«Я глядзела на сябе голую ў люстэрку і казала: «Змірыся!» Люцыя Герашчанка распавяла пра свой досвед з «Азэмпікам»

Былая тэлевядучая, а цяпер трэнерка па фэйс-фітнэсе Люцыя Герашчанка (шмат хто яе памятае як Люсю Лушчык) распавяла, як шукала «Азэмпік» на чорным рынку. Абышоўся ён па кошце як неблагі BMW.

Скрыншот відэа на YouTube-канале Люцыі Герашчанка

Тэлевізійная кар’ера Люцыі Герашчанкі скончылася даволі даўно. Цяпер яна пазіцыянуе сябе як трэнерку па фэйс-фітнэсе і нават выпусціла мабільны дадатак па ёзе для твару.

Нядаўна Люцыя вырашыла скарыць YouTube і прэзентавала першы выпуск уласнага шоу «Я загаварыла». У ім яна распавяла пра тое, як і чаму вырашыла скінуць вагу з дапамогай «Азэмпіку».

Па словах Люцыі, пасля таго, як яна ў 2020 годзе нарадзіла доўгачаканага сына, жанчына набрала 20 кілаграм і адчувала сябе праз гэта некамфортна. Пры гэтым прызнаецца: верагодна, у яе ёсць нейкі разлад харчовых паводзін.

Калі былая тэлевядучая ў 40 гадоў стала маці, яна важыла каля 75 кілаграм. Скідаць лішнюю вагу было вельмі цяжка — асабліва першы год пасля родаў.

— Я ўвесь час была ў вар'яцкай барацьбе па скідванні вагі. І заўсёды ў ёй прайгравала. Я нават памятаю дзень, калі глядзела на сябе голую ў люстэрка і казала: «Ну проста змірыся. Табе ўжо за 40, у цябе нічога не атрымліваецца. Мабыць, ты будзеш такой».

Люцыя сцвярджае, што ў той час усе ёй рабілі кампліменты. Муж таксама не казаў пра тое, што яго жонка выглядае неяк не так, а наадварот падтрымліваў.

— Але ўсё ж я хворы чалавек. Я люблю быць худой. Мне лёгка дыхаць, бегаць, рухацца. Я квітнею, калі я худая. Таму пра тое, як скінуць вагу — пра бялковыя кактэйлі, дыеты, пра сядзенне на грэчцы на вадзе і колькі трэба спаць — я магу гаварыць бясконца.

Таму не дзіўна, што, калі Люцыя ўпершыню пачула пра «Азэмпік», то адразу захацела атрымаць гэтыя цуда-лекі. Жанчына кажа, што чытала пра верагодныя пабочныя эфекты «Азэмпіка». Адзінае, што яе насцярожыла — суіцыдальныя думкі.

Першае, што Люцыя зрабіла — гэта патэлефанавала сяброўцы ў Маскву, бо там «заўсёды можна знайсці ўсё».

— Высветлілася, што прэпарат магчыма набыць толькі па рэцэпце. А ў Беларусі дык толькі на чорным рынку. Сяброўка мяне страшэнна адгаворвала, бо ў Маскве падрабляюць нават ваду.

Спроба набыць рэцэптурны прэпарат нелегальна скончылася правалам. Жанчына сумна жартуе, што яе развялі як бабульку па тэлефоне махляры.

Люцыя знайшла ў інтэрнэце сайт нейкай аптэкі, якая быццам бы прадавала «Азэмпік» усім ахвотным. Сяброўка ўгаварыла набыць для пачатку толькі адзін шпрыц прэпарату (яго неабходна калоць раз на тыдзень — пасля гэтага шмат у каго цалкам знікае апетыт). На наступны дзень кур'ер замову не прывёз, а сайт знік, як і перапіска з прадаўцом — Люцыя згубіла каля 150 даляраў.

— Каб вы разумелі парадак цэн на «Азэмпік». Каб канкрэтна схуднець, трэба яго калоць недзе год. Гэта каштуе як добрая BMW.

Люцыя кажа, што прывезці ў Беларусь «Азэмпік» без рэцэпту даволі складана, у Еўропе набываць прэпарат магчыма, але рэцэпт таксама патрэбны. Жанчына прызнаецца, што спрабавала розныя шляхі і ў выніку змагла атрымаць лекі для дыябетыкаў.

— Прэпарат сапраўды крута працуе, але калі ён у цябе сканчаецца, а набыць у Беларусі яго фактычна немагчыма… Укол працуе тыдзень, і вось прыкладна праз два дні пасля гэтага тэрміну табе пачынае хацецца есці так, што жах. Таму ёсць пытанні.

Яна згадвае і пра так званы эфект азэмпік-твару: пасля ўжыванню прэпарату (калі чалавек не коле нічога ў твар і не займаецца фэйс-фітнэсам) з'яўляецца сухасць і зняможанасць скуры, што візуальнае дадае ўзрост.

Але нягледзячы на гэта Люцыя лічыць прэпарат бясшкодным для здароўя і кажа: «Я думаю, хейт і негатыўнае стаўленне да «Азэмпіка» толькі таму, што ў большасці людзей няма проста фінансавай магчымасці купіць і калоць яго ўсё жыццё».

Дарэчы, Люцыя не адзіная з беларусак, хто ўсё ж змог атрымаць «Азэмпік». Раней у выкарыстанні гэтага прэпарата прызнавалася ў каментарах у інстаграме прапагандыстка СТБ Кацярына Забянько (яна сапраўды моцна схуднела за апошні год). Ёй лекі нелегальна прывозіла сяброўка Дзіяна (нібыта праз сваяка, які працуе пілотам). Тая нават рэкламавала рэцэптурны прэпарат у сваіх сацыяльных сетках.

Пасля выхаду публікацыі пра яе працу на «Нашай Ніве» Дзіяна схавала рэкламныя ролікі, прысвечаныя «Азэмпіку», але праз некаторы час усё ж вярнула некаторыя з іх.

Каментары25

  • гледзячы на фэйс карціць спытаць
    09.01.2025
    гэта антырэклама фэйс-фітнэсу ці што ?
  • SHOS
    09.01.2025
    Позвонила в Москву... Заметки окраин метрополии. Дальше не стал читать
  • ЯНКА
    09.01.2025
    .
    • БАЛЬНЫЯ НА ГАЛАВУ •

    «Але ўсё ж я бальны чалавек. Я люблю быць худой. Мне лёгка дыхаць, бегаць, рухацца. Я квітнею, калі я худая.»
    –––
    🔺Чытачы, пісачы, дайце рады агораць-зразумець! То бок, Люцыя й семкі лушчык, і па-фэйсу каму заўгодна дасьць... у сэньсе дасьць па фэйсу-фітнэсе заняткі. І яшчэ, бач ты, балярына! Хай па сваей грамадзкай значнасьці не такая як сс... Валачкова, але ня менш, чым тутака нахабна піяраная Валярына. Што мела (мае) таксама ў пераносным сэньсе лішнюю вагу.

    🔺Дарэчы, сам я чалавек зусім ня бальны, але схудаў у свой час — з ног да галавы! — на 30 кіляў. Вось бяз паліва, бязь лекаў. А гэтак выдаткоўвацца на розныя азэмпікі, то трэба быць, авохці, «альтэрнатыўна здаровым» на глузды.
    .

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку2

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»3

Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі і падзякавала за «канчатковае вырашэнне» беларускага пытання17

Хлопец паскардзіўся ў міліцыю на махляроў. Высветлілася, што ён выманьваў грошы сам у сябе

Некаторыя маршруткі ў Беларусі заменяць кітайскімі аўтобусамі4

Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзя. Вось за якую суму можна стаць магнатам

Спецдакладчык ААН: Беларускія арганізацыі дасылаюць еўрапейскім палітыкам спісы палітвязняў на абмен2

«Чаша перапоўнена». Кандыдат у канцлеры Германіі прапанаваў жорсткі план па барацьбе з нелегальнай міграцыяй5

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у балгарскі клуб

Рыжанкоў сустрэўся з новым кіраўніцтвам Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку2

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →