Свет22

Вярхоўны суд ЗША схіляецца да захавання ранейшага рашэння наконт TikTok

Адвакаты платформы лічаць гэта парушэннем свабоды слова.

Вярхоўны суд ЗША, здаецца, гатовы падтрымаць закон, які забараняе ў краіне платформу для стварэння кароткіх відэа TikTok па прычынах нацыянальнай бяспекі, калі кітайская мацярынская кампанія не прадасць платформу да 19 студзеня, піша Бі-бі-сі.

Слуханні ў Вярхоўным судзе наконт лёсу TikTok у ЗША доўжыліся ў пятніцу каля дзвюх з паловай гадзін. За гэты час выступілі адвакаты платформы, прадстаўнікі ўрада ЗША і стваральнікі кантэнту ў TikTok.

У красавіку 2024 года Кангрэс ЗША прыняў закон, які абавязвае кітайскага ўладальніка TikTok, ByteDance, прадаць платформу амерыканскай кампаніі альбо сутыкнуцца з забаронай сацсеткі на тэрыторыі ЗША з 19 студзеня 2025 года. Кампанія заявіла, што не будзе прадаваць платформу.

Амерыканскія чыноўнікі сцвярджаюць, што, будучы кітайскай кампаніяй, TikTok патэнцыйна дае Пекіну магчымасць збіраць даныя пра амерыканцаў і ўплываць на грамадскую думку.

У снежні мінулага года апеляцыйны суд ЗША, які складаецца з трох суддзяў, падтрымаў закон, заявіўшы, што гэтая мера была апраўданая як «частка больш шырокіх намаганняў па супрацьстаянні абгрунтаванай пагрозе нацыянальнай бяспекі», якая паходзіць ад Пекіна.

Рашэнне найвышэйшай судовай інстанцыі ЗША павінна быць прынята ў бліжэйшыя некалькі дзён.

На слуханнях у Вярхоўным судзе ў пятніцу адвакаты, якія прадстаўляюць TikTok і стваральнікаў кантэнту, заявілі, што забарона платформы будзе парушэннем свабоды слова для больш чым 170 мільёнаў карыстальнікаў TikTok у ЗША.

Урад ЗША зноў нагадаў, што без продажу TikTok можа быць выкарыстаны Кітаем як інструмент для шпіянажу і палітычных маніпуляцый. Юрыст Міністэрства юстыцыі Элізабэт Б. Прэлогар нагадала суду, што Пекін «у любы момант можа выкарыстоўваць TikTok у якасці зброі, каб нанесці шкоду ЗША».

У TikTok неаднаразова адмаўлялі, што кітайская кампартыя выкарыстоўвае кампанію для распаўсюджвання свайго ўплыву, і заяўлялі, што прыняты ў ЗША закон парушае правы карыстальнікаў на свабоду слова ў адпаведнасці з Першай папраўкай да амерыканскай Канстытуцыі.

Наэль Францыска, былы генеральны пракурор ЗША, які выступае на баку TikTok, падкрэсліў, што забарона на самую папулярную ў амерыканцаў платформу для зносін можа таксама адкрыць акно магчымасцей для цэнзуры. Ён настойваў, што «урад не можа абмяжоўваць свабоду слова, каб абараніць нас ад самога слова». «Але менавіта гэта і робіць гэты закон ад пачатку да канца», — заявіў ён.

Джэфры Л. Фішэр, прафесар права Стэнфардскага ўніверсітэта, які прадстаўляе інтарэсы стваральнікаў кантэнту, заявіў суду, што краіна гістарычна сутыкалася з «ідэалагічнымі кампаніямі замежных праціўнікаў». Аднак, на яго думку, у адпаведнасці з Першай папраўкай простыя ідэі не ўяўляюць сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы ЗША.

За час слуханняў суддзі неаднаразова вярталіся да пытанняў нацыянальнай бяспекі і свабоды слова.

«Ці павінны мы ігнараваць той факт, што канчатковая мацярынская кампанія сапраўды абавязана займацца разведвальнай дзейнасцю для кітайскага ўрада?» — спытаў кансерватыўны старшыня Вярхоўнага суда Джон Робертс у выступаючага на баку TikTok Ноэля Францыска.

Суддзя Брэт Кавана звярнуў асаблівую ўвагу на асцярогі, якія ўрад ЗША выказвае наконт даных, што збіраюцца дадаткам пра сваіх карыстальнікаў, і таго, як гэтыя даныя могуць быць выкарыстаны. «Гэтыя рызыкі выглядаюць як велізарная пагроза для будучыні краіны», — сказаў ён.

Каментары2

  • Фэйспалм
    11.01.2025
    Пад фармулёўкай "пагроза нацыянальнай бяспецы" - ва ўсім свецы прымаюць самыя антыдэмакратычныя законы.
  • .
    11.01.2025
    А калі не абагульняць, а па канкрэтнаму выпадку:
    Якія дэмакратычныя каштоўнасці можа несці Кітай, IT-тэхналогіі Кітая? На ўласным прыкладзе Кітая: там той дэмакратыі няма, а IT-тэхналогіі сістэмна выкарыстоўваюцца для цэнзуры і сачэння.
    І нарэшце, якія дэмакратычныя каштоўнасці ўвасабляе забаўляльны воблачны сэрвіс? Яшчэ і з непразрыстымі механізмамі цэнзуры і падняцця ў топы.

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні5

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы7

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні5

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →