У ноч на суботу два беспілотнікі ўрэзаліся ў шматкватэрныя дамы ў горадзе Катоўск Тамбоўскай вобласці Расіі. Пра здарэнне паведамілі мясцовыя жыхары і ўлады.
Як паведаміў кіраўнік Тамбоўскай вобласці Яўген Первышаў, у выніку інцыдэнту некалькі чалавек атрымалі нязначныя траўмы ад аскепкаў шкла. Усім пацярпелым была аказана медыцынская дапамога. Пажараў не зафіксавана, будынкі атрымалі нязначныя пашкоджанні.
«Жыхары пацярпелых кватэр могуць часова размясціцца ў пунктах часовага размяшчэння», — адзначыў Первышаў.
Мясцовыя жыхары актыўна выкладалі фота і відэа здарэння ў сацыяльныя сеткі. На кадрах бачны пашкоджанні вокнаў і фасадаў дамоў. Людзі адзначылі, што паветраная трывога ў горадзе абвешчана не была, што выклікала пытанні наконт каардынацыі працы аварыйных службаў.
Пра атакі дронаў таксама паведамляюць з анексаванага Крыма, Краснадарскага краю, Курскай і Варонежскай абласцей.
Як паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Гусеў, над Варонежскай вобласцю ноччу было збіта больш за 15 дронаў. Паводле яго слоў, пацярпелых і разбурэнняў няма.
Каментары