Нерухомасць66

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца

Вясной 2021 года ў Мінску быў зафіксаваны своеасаблівы рэкорд: у адным доме размясцілася адразу 1011 кватэр, піша Onliner.by.

Да гэтага часу «царыцай шматпавярховак» лічылася панэлька на вуліцы Ясеніна, у якой атрымалі квадратныя метры 889 уласнікаў.

Але вось — новая вышыня. Дакладней «Хваля». Бо менавіта ў гэтым доме ў «Мінск-Свет» аказаўся сканцэнтраваны кватэрны максімум.

З часу здачы дома, больш падобнага на круізны лайнер, прайшло нямала. Але цікавы факт: тая самая 1011-я кватэра ўсё яшчэ свабодная! І кожны, у каго ёсць 288 000 рублёў у запасе, можа стаць яе ўласнікам.

Калі верыць сайту забудоўшчыка, еўрадвушка мае агульную плошчу 51,9 квадратнага метра. Пры гэтым «унутраная частка» складае прыкладна 40,7 «квадрата».

Астатняе — тэраса (29,5 «чыстых» метра, або 8,83 — з каэфіцыентам) і балкон на 2,4 «квадрата» (1,69 з улікам каэфіцыента).

Як уладкавана кватэра-рэкардсменка?

Жылыя пакоі ў ёй крыху больш за 13 метраў. Да гасцінай таксама прымыкае ўмоўная кухня на чатыры «квадраты». Частка метраў у ёй жа «з’ядаецца» лесвіцай, якая вядзе на тую самую шыкоўную тэрасу. Уявіце, які від адкрываецца з 21 паверха!

Яшчэ чатыры з паловай квадратныя метры прыпадаюць на сумешчаны санвузел. Пяць з паловай — на пярэдні пакой. Вось і ўсё. Узвядзеш перагародкі паміж памяшканнямі — яшчэ недзе метр страціш. Але што ўжо зробіш: такі лёс усіх варыянтаў са свабоднай планіроўкай.

Адзін квадратны метр у кватэры забудоўшчык ацэньвае ў 1540 еўра па курсе. То-бок уся двушка абыдзецца ў 79 926 еўра ($82 390) у эквіваленце. І гэта ў ужо гатовым і заселеным доме (што, безумоўна, прыемна).

Каментары6

  • лайнер...
    11.01.2025
    тытанік
  • Янка
    11.01.2025
    Не прадаецца хата бацькоў.
  • Больше красивых номеров и названий!
    11.01.2025
    Как красиво все выглядит у архитекто ров безразмерно растущего Минска: "круизный лайнер"!
    А как великолепно у менеджеров-риэлторов: Северная Америка, Западная Европа, Тропические Острова...
    А в Маяке Минска еще круче: Микеланджело, Гойя, Матисс...

    Испоганили безобразным строительством не только этот уголок Минска, но и великие имена.

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →