Сілы спецаперацый Украіны ўзялі ў палон дваіх паўночнакарэйскіх салдат у Курскай вобласці, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, абодва вайскоўцы параненыя, цяпер яны дастаўленыя ў Кіеў і праходзяць допыт.
«Гэтая задача была няпростай: звычайна расіяне і іншыя вайскоўцы з Паўночнай Карэі дабіваюць сваіх параненых і робяць усё, каб не захавалася доказаў удзелу яшчэ адной дзяржавы — Паўночнай Карэі — у вайне супраць Украіны», — напісаў Зяленскі.
Зяленскі таксама прыклаў да паста фота вайсковага білета на імя тувінца. Ён сцвярджае, што Расія выдае вайскоўцам з КНДР падробленыя дакументы.
Паводле даных крыніц The New York Times, каля 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца ў Курскай вобласці. Паведамляецца, што яны экіпіраваныя расійскім Мінабароны. Разведка Паўднёвай Карэі паведамляе пра 12 тыс. салдат КНДР у складзе экспедыцыйнага корпуса.
22 лістапада 2024 года The Wall Street Journal паведаміла пра раненне паўночнакарэйскага генерала падчас удару па камандным пункце ў Курскай вобласці.
Каментары