Свет22

Ізраіль абвінаваціў ХАМАС у адмове ад дасягнутых дамоўленасцяў

«ХАМАС парушае дамоўленасці і ў апошнюю хвіліну стварае крызіс, які перашкаджае пагадненню, — гаворыцца ў заяве ізраільскага прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху.

Біньямін Нетаньяху. Фота: Debbie Hill/Pool Photo via AP

Канцылярыя Прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху заявіла 16 студзеня, што палесцінская групоўка ХАМАС адмовілася ад некаторых пагадненняў у апошнюю хвіліну, што перашкаджае дасягненню ўгоды аб замірэнні.

«ХАМАС парушае дамоўленасці і ў апошнюю хвіліну стварае крызіс, які перашкаджае пагадненню», — гаворыцца ў заяве прэм'ер-міністра, апублікаванай на англійскай і іўрыце. — Ізраільскі кабінет не збярэцца, пакуль пасярэднікі не паведамяць Ізраілю пра тое, што ХАМАС прыняў усе элементы пагаднення».

Між тым у ХАМАС заявілі, што рух застаецца прыхільным да пагаднення аб спыненні агню ў сектары Газа. Пра гэта паведаміў Reuters са спасылкай на прадстаўніка групоўкі Ізата ар-Рышка.

15 студзеня было абвешчана, што Ізраіль і ХАМАС дасягнулі пагаднення аб перамір'і і вызваленні закладнікаў. Яно прадугледжвае шасцітыднёвы этап спынення агню і паступовы вывад ізраільскіх войскаў з Газы, а таксама вызваленне закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАС, у абмен на палесцінскіх зняволеных.

Каментары2

  • Acab
    16.01.2025
    Міжнародны крымінальны злачынца лухты ня вывярзе
  • Ваяўнічы сіянізм
    16.01.2025
    Крывавы Бібі не хоча спыняць тэрор.

Попыт на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах астывае. Чаго чакаць у 2025-м годзе

Попыт на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах астывае. Чаго чакаць у 2025-м годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускаму бізнэсмену пагражае да 12 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах1

У Глыбокім пачаліся першыя суды за пратэсты 2020-га3

Кітай і Індыя спынілі закупкі расійскай нафты на фоне санкцый1

Рамзан Кадыраў знік на некалькі тыдняў2

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму9

Польскія медыя засумняваліся ў нападзе ў Варшаве на Яна Маліцкага, які стварыў Праграму Каліноўскага1

Тур: Беларускія спецслужбы будуць падтрымліваць «апазіцыю да апазіцыі»30

Ва Украіне загінуў снайпер-беларус Аляксандр Новік29

Вокны — на ўзроўні зямлі. Вось такая яна, самая танная кватэра Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Попыт на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах астывае. Чаго чакаць у 2025-м годзе

Попыт на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах астывае. Чаго чакаць у 2025-м годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць