Ціманоўская звярнулася з просьбай аб дапамозе ў Міжнародны алімпійскі камітэт

Крысціна Ціманоўская звярнулася з відэазваротам у Міжнародны алімпійскі камітэт.

01.08.2021 / 16:19

«Я прашу Міжнародны алімпійскі камітэт аб дапамозе. На мяне быў аказаны ціск, мяне спрабуюць вывезці з краіны без маёй згоды. Таму я прашу Міжнародны алімпійскі камітэт умяшацца ў гэта», — сказала Ціманоўская.

Міжнародны Алімпійскі камітэт заявіў, што вывучае сітуацыю з Крысцінай Ціманоўскай. Да спартоўкі выехалі прадстаўнікі МЗС Японіі.

Легкаатлетку Крысціну Ціманоўскую высылаюць з Токіа. Яна заявіла, што будзе прасіць прытулак у Еўропе

Мама Ціманоўскай: Крысціна вернецца, куды яна падзенецца

Nashaniva.com