Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Гэтыя фрыкадэлькі ў італьянскім стылі не толькі маюць добры пах ды смак. Замест макароны гарнірам для іх служыць цукіні, што робіць страву менш каларыйнай ды больш вітаміннай.

09.07.2022 / 09:24

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць італьянскія фрыкадэлькі з цукіні, вам спатрэбіцца:

  1. Пакладзіце ў міску фарш, палову цыбуліны і палову сумесі траў, дадайце трохі солі і перцу, добра вымешайце. Сфармуйце 10 невялікіх фрыкадэлек.
  2. Смажце фрыкадэлькі на глыбокай патэльні з тоўстым дном на працягу 5—7 хвілін. Перыядычна пераварочвайце іх, каб фрыкадэлькі падсмажыліся з усіх бакоў. Перакладзіце іх на талерку.
  3. Каб зрабіць падліўку, пакладзіце ў тую ж патэльню рэшту цыбулі і смажце яе на слабым агні на працягу трох хвілін, не забывайце перамешваць. Дадайце часнок і смажце яшчэ некалькі секунд.
  4. Дадайце ў патэльню памідоры, 300 мілілітраў вады, рэшту сумесі траў і базілік. Памешвайце і паступова давядзіце да кіпення. Вярніце фрыкадэлькі ў патэльню, трохі зменшыце агонь і тушыце ўсё на працягу 20 хвілін, пакуль соус не загусцее і фрыкадэлькі не будуць цалкам прапечаныя.
  5. У гэты час напоўніце каструльку вадой і давядзіце яе да кіпення. З дапамогай прылады для нарэзкі гародніны нарэжце цукіні на стужкі. Варыце іх у кіпячай вадзе на працягу хвіліны, працадзіце.
  6. Падзяліце цукіні на дзве порцыі і пакладзіце на талеркі, зверху размясціце фрыкадэлькі і соус. Упрыгожце базілікам.

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Рэцэпт на выхадныя. Халодны суп гаспача — тое, што трэба ў летнюю спёку

Nashaniva.com