«Свой дызайн». Як аказалася, Лукашэнку паказалі французскі матацыкл
Учора на «Мотавела» Аляксандру Лукашэнку паказалі новы «беларускі» матацыкл.
16.08.2022 / 10:45
Але, як аказалася, у ім усё было кітайскае, акрамя дызайн-праекту. Той, па словах дырэктара прадпрыемства Мікалая Ладуцькі, быў айчынным.
Але ў сацсетках хутка злавілі чыноўніка на хлусні. Пад выглядам беларускага матацыкла паказалі французскі Mash X-Ride, які збіраецца ў Кітаі. Налепку Mash памянялі на M1NSK, а вось X-Ride пакінулі.
Каштуе такі матацыкл каля 6 тысяч еўра.
Нагадаем, што ўчора Лукашэнка наведаў завод «Мотавела», дзе жорстка раскрытыкаваў працу завода і яго кіраўніцтва, а таксама праваленыя даручэнні па лакалізацыі вытворчасці.
Ён загадаў змяніць дырэктара завода Мікалая Ладуцьку на маладзейшага.