Сёння амаль 68-гадовы Аляксандр Лукашэнка, наведваючы завод, моцна пакрытыкаваў ягонае кіраўніцтва і загадаў замяніць дырэктара завода, 63-гадовага Мікалая Ладуцьку, на каго маладзейшага. Бо Ладуцька «ўжо не можа і не хоча», таму «яму знайсці пенсійную пасаду, але таксама хамут на шыю».
У беларускай сістэме крыўдзіцца на Лукашэнку сабе даражэй, таму Ладуцька замест гэтага выступіў з пакаяннай прамовай, публічна прыніжаючыся:
«Крытыка кіраўніка дзяржавы — гэта не крытыка, а бацькоўскае слова. А бацькоўскае слова мацнейшае за любую крытыку. Бацьку трэба слухаць і настаўленні бацькі трэба выконваць. Мы рабілі гэта, робім, і будзем рабіць надалей».
Каментары