Школьная задачка з тым, каб пераправіць усіх цераз раку. Але ці ўдасца вам яе рашыць?

Давядзецца падумаць, іначай аднаго з герояў з'ядуць ці ён збяжыць, піша «Папулярная механіка».

01.09.2022 / 10:48

Фота: wikimedia.org

Фермер вырасціў лісу, каб абараніць статак курэй. Аднойчы фермер адпраўляецца ў падарожжа, узяўшы з сабой улюбёную лісу, дзве курыцы і велізарны мяшок курынага корму. Калі яны дабраліся да ракі, фермер знайшоў толькі маленькую лодку, у якую не змясціць больш за траіх — улічваючы самога фермера, які мусіць кіраваць лодкай.

Фермер пачынае думаць:

Фермер глядзіць на лодку і цяжка ўздыхае. Як ён можа бяспечна пераправіць ўсю каманду і корм цераз раку?

Падказка: будзьце асцярожныя з мяшком корму! Калі фермер перапраўляе яго цераз раку, усе жывёлы застаюцца без аховы.

Тут адказ — ці вы гатовыя?

У фермера ёсць дзве праблемы, якіх трэба пазбегнуць падчас гэтага маленькага падарожжа. Першая: лісу ніколі нельга пакідаць сам-насам з курыцамі. Другая: ніводная курыца не мусіць застацца сам-насам з кормам.

Каб праілюстраваць ход думак, прасцей за ўсё скласці табліцу. Найперш трэба перамясціць куранятаў.

Чытайце яшчэ:

Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара

Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее

Мы даказалі, што 1=2. Ці здолееце вы абвергнуць?

Nashaniva.com