Усяго патроху1010

Мы даказалі, што 1=2. Ці здолееце вы абвергнуць?

Гэтая задача можа зламаць мозг — здаецца, што ўсё лагічна і паслядоўна, але… гэта не можа быць праўдай! Разгадка вельмі простая і не патрабуе матэматычных ведаў, але трэба падумаць, піша «Папулярная механіка».

Баюся, у мяне дрэнныя навіны: усё, што вы ведаеце пра матэматыку, — гэта хлусня.

Загадка ў двух першых ліках, якія вы даведаліся: 1 і 2. Яны… роўныя і я магу гэта давесці:

Фота: popularmechanics.com

Пачнем з дзвюх велічынь, A і B, і паставім іх роўнымі адзін аднаму. Усё роўна, што гэта за велічыня.

Пачнем з простага.

1 = 1

A = A

A = B

Як мы ўжо высветлілі, A = B, таму мы можам падставіць і спрасціць.

A * A = A * B

A2 = AB

Цяпер мы можам адняць аднолькавыя велічыні з абодвух бакоў.

A2 — B2 = AB — B2

Цяпер раскладзем на множнікі і скарачаем:

(A + B)(A — B) = B(A — B)

A + B = B

Памятаеце, A = B, таму мы можам падставіць…

B + B = B

2B = B

…пасля мы можам згрупаваць іх, і…

2 = 1

Бачыце? А мы казалі.

Ці пераканалі мы вас, што ўся матэматыка — гэта фарс? Ці вы можаце знайсці нейкую загану ў такой логіцы? Паспрабуйце, а пасля паглядзіце ніжэй, каб даведацца правільны адказ.

Падказка: рашэнне простае. Вам не давядзецца адкрываць усе сакрэты алгебры, каб знайсці загану ў лагічным аргуменце. Тэарэмы не патрэбныя! Паглядзіце яшчэ раз на гэтую выяву:

Фота: popularmechanics.com

Рашэнне

Перш за ўсё, просім прабачэння ў матэматыкі за тое, як я паставіў гэтую задачу! Мы не хацелі яе пакрыўдзіць і ведаем, што 1 і 2 — зусім розныя лікі.

Падобныя задачы ўзнікаюць пастаянна, і кожная з іх мае адзін і той жа фатальны недахоп: дзяленне на нуль.

Калі мы думаем пра дзяленне, мы звычайна фармулюем праблему так: «колькі будзе 48, падзеленае на 12»? Але лепш сфармуляваць гэтае пытанне так: «колькі груп я атрымаю, калі падзялю 48 на 12»?

Як падзяліць 48 чалавек на групы па 0? Ніяк. Ідэя не мае сэнсу, і гэта не заўсёды відавочна, калі мы фармулюем пытанне так: «колькі будзе 48, падзеленае на нуль»?

Здаровы глузд кажа нам, што падзел на нуль не працуе, але гэта азначае, што мы не часта задумваемся, як гэта становіцца праблемай у рэальнай матэматыцы.

Фота: popularmechanics.com

Прагал у логіцы адбываецца проста паміж гэтымі двума радкамі.

(A + B)(A — B) = B(A — B)

A + B = B

Там, дзе гэтае вясёлае раскладанне на множнікі і пасля скарачэнне на агульную частку.

Скарачэнне — гэта такі просты інструмент, што мы часта забываемся падумаць пра важны факт, звязаны з дзяленнем.

Фота: popularmechanics.com

Паколькі мы падзялілі абодва бакі на адзін і той жа член, і гэты член прысутнічае ў абодвух лічніках, мы можам скараціць іх, пакінуўшы толькі A + B = B.

Каб зразумець, чаму гэта памылка, нам трэба падставіць лік. Абодва значэнні аднолькавыя, таму возьмем 7:

Фота: popularmechanics.com

Абодва дробы маюць нулявое значэнне ў ніжняй часткі. Гэта раўнанне стала нелагічным, але без паўзы, каб падумаць, чаму, лёгка прапусціць гэты крок і перайсці да ілжывай высновы.

Каментары10

  • бабан - "отец", "дед" в языках кипчакской группы
    21.07.2022
    ну. гэта ж трэба дадумацца - лічбу літарай замяніць. шчэ мужыка на бабу замяніце - таксама ж аніякай розніцы. і там нават не 1=2, а й 1=3 і г.д. атрымацца можа
    і подпіс -
    ЛУ (Леся Українка)
  • а лёг-ік-а - гэта не логіка
    21.07.2022
    - Як
    падзяліць 48 чалавек на групы па 0?

    - а вось гэта лёгка. Калі чалавеку 48 год, а ён круглы О, то колькі не бяры
    такіх ОО, колькі ні памнажай іх, колькі не дзялі на групы, атрымаеш толькі ∞ колькасць гэтых
    ОООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООООО. і ўсё. і канец
  • Xvainka
    21.07.2022
    2 памножыць на 0 гэта 0
    і 1 памножыць на 0 гэта 0
    Значыць 2 і 1 гэта адно і тое ж
    Лагічна)

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў3

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →