«Я хачу выгнаць свалату з нашай зямлі». У спіс прэтэндэнтаў на «Оскар» ад Украіны трапіў яшчэ адзін фільм

Спачатку на «Оскар» ад Украіны быў вылучаны толькі адзін фільм — «Кландайк», які расказвае гісторыю сямʼі, што апынулася ў эпіцэнтры авіякатастрофы рэйса MH17 у Данецкай вобласці. Але цяпер у спіс фільмаў, якія будуць прадстаўленыя ад Украіны, дадалася яшчэ адна стужка. Гэта фільм рэжысёра Марʼяна Бушана «Снайпер. Белы крумкач», паведамляе «УП» са спасылкай на ўкраінскі оскараўскі камітэт.

06.09.2022 / 13:43

Кадр з фільма

Як распавялі ў камітэце, з-за тэхнічных момантаў, якія не залежаць ад арганізатараў, фільм «Снайпер. Белы крумкач» спачатку не трапіў у спіс, аднак стужка адпавядае ўсім тэхнічным патрабаванням, таму пасля паўторнай дэталёвай праверкі яе дадалі ў пералік кандыдатаў на прэстыжную кінапрэмію.

Фільм Бушана заснаваны на рэальных падзеях і распавядае пра экапасяленца і пацыфіста з Данеччыны, які да вясны 2014 года жыў у самаробнай зямлянцы, удалечыні ад людзей. Аднак акупанты захапілі яго зямлю і забілі жонку, пасля чаго мужчына вырашыў помсціць.

У героя ёсць рэальны прататып — Мікалай Варонін з Горлаўкі, які таксама быў эксцэнтрычным экаактывістам, а потым стаў адным з «кібаргаў» і абараняў Данецкі аэрапорт.

Галоўную ролю ў фільме выканаў Павел Алдошын, які цяпер таксама падпісаў кантракт і абараняе Украіну.

Што паглядзець. «Пацыент» — захапляльны і страшны трылер пра псіхатэрапію 

Што паглядзець. «Галасы за кадрам» — ізраільская камедыя пра савецкіх мігрантаў, зробленая ураджэнцам Мінска з пасхалкай для беларусаў

Bad Sisters. «Змова сясцёр Гарві» — чорная камедыя

Nashaniva.com