Кіно11

Bad Sisters. «Змова сясцёр Гарві» — чорная камедыя

Сервіс Apple TV+ зняў чорную камедыю «Змова сясцёр Гарві» (Bad Sisters). Камедыя спецыфічная — пра пяць сясцёр, якія спрабуюць забіць мужа, але ў сваім жанры ўдалая.

Фота: Apple TV+

Ёсць пяць сясцёр па прозвішчы Гарві.

Старэйшая з іх, Ева, узяла на цябе мацярынскую ролю пасля смерці бацькоў.

Другая, Урсула, працуе медсястрой, гадуе трое дзяцей і паводзіць сябе разумна, за выключэннем свайго рамана з выкладчыкам фатаграфіі.

Трэцяя сястра — Бібі, жорстка бескампрамісная асоба, Бэка — жанчына без яўных мэт у жыцці, а Грэйс — адзіная, хто хоць трохі аплаквае свайго памерлага мужа Джона Пола, піша Guardian.

І крыху пазней нам тлумачаць, чаму нікому не шкада Джона Пола: гэта быў памешаны на кантролі мужчына, які на працягу доўгіх гадоў шлюба падточваў яе сілы і не даваў ёй развівацца, а потым яшчэ і перакінуў свае намаганні на дачку-падлетка. На памінках госць кажа Еве, што шкадуе аб яе страце, тая ж адказвае, што проста рада сканчэнню пакут. «Ён быў хворы?» — пытаецца здзіўлены госць. «Не», — адказвае старэйшая з сясцёр.

Сёстры не разумеюць, што адбываецца з Джонам Полам, і не ведаюць, што з ім рабіць. Пасля традыцыйнага каляднага купання ўсёй сям’ёй (куды Джон Пол не пусціў Грэйс) жанчыны дзеляцца на пляжы фантазіямі пра тое, як пазбавіцца ад мужчыны. Пазней сёстры ператвараюць фантазіі ў тэорыю, а тэорыю — у практыку. Розныя спробы забіць тырана не прыводзяць да выніку, але, гледзячы па наяўнасці трупа і па паводзінах сясцёр, у нейкі момант яны ўсё-такі дабіліся поспеху ў сваёй справе.

На жаль для сясцёр, не толькі гледачам яны здаюцца падазронымі. Страхавы агент і яго сводны брат не жадаюць выплочваць велізарную страхоўку за жыццё Джона Пола, бо гэтая выплата зробіць з іх агенцтва банкротаў, і пачынаюць самастойна расследаваць смерць мужа Грэйс.

Хтосьці палічыць гэты серыял занадта змрочным, хтосьці — занадта смешным, бо цэнтральная тэма «Змовы сясцёр Гарві» — сямейны гвалт, і не ўсе прымуць так шмат жартаў у гэтай гісторыі. Але ў серыяле галоўнае не гэта: нашмат важней моцная сувязь паміж сёстрамі, хаця вельмі часта яна і суправаджаецца жартамі адна над адной і сваркамі.

Магчыма, што серыял атрымаўся б мацнейшы, калі б Джона Пола зрабілі менш жорсткім. Што ён толькі не робіць: публічна прыніжае Евы за яе бясплоднасць, крыўдзіць сына Урсулы з сіндромам Даўна, калі той спрабуе яго абняць, шантажуе Урсулу за яе раман — і гэта не ўвесь спіс. Часам праз усё гэта Джон Пол здаецца ледзьве не стэрэатыпным злыднем.

Нягледзячы на гэта, «Змова сясцёр Гарві» — добры серыял. Ён правільна структураваны, дзеянне адбываецца ў ідэальным тэмпе, а акцёры граюць цалкам правільна. Гэты твор выдатна дапоўніць спіс папулярных серыялаў пра жанчын і ад жанчын (у тым ліку ад жанчын-рэжысёрак). І прынясе палёгку тым, хто перажывае ў сям’і тое ж самае, што і Грэйс.

Рэйтынг серыяла на міжнародным рэсурсе IMDB: 7,6/10

«Будзе балець» — шчыры і эмацыйны серыял пра медыцыну. Вельмі добры

Што паглядзець. «Тэгеран» — папулярны шпіёнскі серыял, які вы маглі прапусціць

«Жанчына пры грошах» — лёгкая, яркая і кранальная камедыя пра падманутую жонку мільярдэра

Каментары1

  • Уладзімір
    27.08.2022
    Гэта камедыя складаецца з 10 серый. Пакуль што на сайтах маецца толькі 3.
    А зроблен фільм шыкоўна :) Чакаю працягу.

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →