Як у Бабруйску падрывалі знакаміты «храм Бахуса» ФОТА ВІДЭА

Знос карпусоў былога вінзавода пачаўся ў панядзелак 3 кастрычніка. Напярэдадні жыхароў бліжэйшых дамоў папрасілі раскрыць вокны, каб выбуховай хваляй не выбіла шкло. Будынкі вінзаводу руйнавалі два дні па частках.

04.10.2022 / 20:51


Першай 3 кастрычніка была ўзарваная чатырохпавярховая вежа. Імпазантны будынак віннага склада 1897 года пабудовы з надпісам «Vinitus Unitis» («Таварыства вінаградараў») на фасадзе быў знішчаны 4 кастрычніка двума выбухамі — паведамляе бабруйскі «Коммерческий курьер».

Відэа з момантам аднаго з выбухаў на сваім YouTube-канале размясціў адзін з жыхароў горада.

Чытайце таксама:

У Бабруйску руйнуюць легендарны «храм Бахуса», які нікому не належыць, а цэглу ўжо распрадаюць на інтэрнэт-аўкцыёнах

Nashaniva.com