Легендарны бабруйскі вінзавод 3 і 4 кастрычніка будуць падрываць
Паведамленне пра знос будынка былога бабруйскага вінзавода днямі з'явілася ў СМІ. Вядома, што 3 і 4 кастрычніка, у панядзелак і аўторак, з 12.00 да 13.00 і з 16.00 да 17.00 па адрасе вуліца Навашасейная, 25 ён будзе знесены метадам падрыву.
Жыхароў бліжэйшых дамоў просяць раскрыць вокны, каб выбуховай хваляй не выбіла шкло.
Раней ужо паведамлялася пра руйнаванне знакамітага бабруйскага «храма Бахуса». Імпазантныя будынкі вінзавода прыцягваюць шматлікіх аматараў экстрыму і арыгінальных фотасесій, але толькі не гаспадарлівых уласнікаў.
Гарадскія паблікі ўжо размяшчаюць настальгічныя запісы пра вінзавод, у якіх нагадваюць, як прастора прамысловых аб’ектаў магла б трансфармаваць, упрыгожыць і развіць бабруйскі культурны і сацыяльны ландшафт.
Каментары