У прапагандыста Тура нарадзіўся сын, з іменем не арыгінальнічалі
Праўладныя рэсурсы паведамляюць, што ў тэлепрапагандыста Ігара Тура нарадзіўся сын.
20.01.2023 / 21:56
Немаўля назвалі Аляксандрам, і па захопленай танальнасці, у якой гэтую навіну падае прэс-служба Лукашэнкі, можна здагадацца, у чый гонар абранае імя.
Вяселле Ігар Тур згуляў 1 мая мінулага года, ягонай жонкай стала прэс-сакратарка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй.