Наталля Качанава заклікала ўсіх заняцца вырашэннем дэмаграфічнай праблемы
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прымае ўдзел у пасяджэнні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, прысвечанага дэмаграфічнай бяспецы. Наталля Качанава, як звычайна, выступіла з рацыяналізатарскімі прапановамі.
«Калі ўсе разам — дактары, грамадскія арганізацыі, кіраўнікі рэгіёнаў, прадпрыемстваў і арганізацый, зоймуцца вырашэннем гэтага пытання — вынік будзе. Гэта нашы людзі, і іх здароўем трэба займацца. Тады яны будуць прыносіць карысць, добрасумленна працаваць на сваіх працоўных месцах», — заявіла Качанава.
За 2020 і 2021 гады ад кавіду і ў выніку эміграцыі, выкліканай палітычнымі рэпрэсіямі, насельніцтва Беларусі толькі па афіцыйных звестках зменшылася на 154 тысячы чалавек. Гэта дэмаграфічны ўдар, супастаўны з тымі, якія краіна перажыла ў 1930-х. Ці можна давяраць статыстыцы Белстата аб колькасці насельніцтва, невядома. У лукашэнкаўскай Беларусі фіксаваліся шматлікія выпадкі фальсіфікацыі афіцыйнай статыстыкі, у тым ліку медыцынскай у перыяд кавіду і выбарчай.
Каментары
— Прабачце, як я магу патрапіць у радзільню?
— Ну, спачатку давядзецца патра*ацца.