З 15 лютага забаранілі разбураць птушыныя гнёзды

У птушак пачынаецца гнездавы сезон, таму з сярэдзіны лютага абразанне галін дрэваў з гнёздамі на іх пагражае штрафамі, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». Забарона дзейнічае па 14 жніўня.

17.02.2023 / 00:01

Фота: hedera.baltica, Wikimedia Commons

Калі пасля 15 лютага чалавек заўважыць, што хтосьці скідвае ці разбурае птушыныя гнёзды, пра гэта трэба, як раяць прыродаахоўнікі, адразу ж паведамляць.

Можна патэлефанаваць у Мінпрыроды на гарачую лінію, можна пакінуць электроннае паведамленне на сайце свайго абласнога або Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Чытайце таксама:

Хутка вясна і прыляцяць буслы. Падрыхтуйцеся іх сустракаць

Да 2030 года 30% тэрыторый Зямлі павінны атрымаць ахоўны статус

Спіс птушак Беларусі павялічыўся на пяць відаў

Самае незвычайнае арніталагічнае назіранне 2022 года ў Беларусі — дэлавэрская чайка Кайзерка

Nashaniva.com