Усяго патроху33

Хутка вясна і прыляцяць буслы. Падрыхтуйцеся іх сустракаць

Штогод буслы надбудоўваюць свае гнёзды. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое — больш за тону! Самастойна скінуць старое голле птушкі не могуць, і ім варта, калі магчыма, у гэтым дапамагчы, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Цяжкая буслянка можа ўпасці, і здарыцца гэта можа і тады, калі ў ёй ужо вывеліся птушаняты.

Як дапамагчы буслам да іх прылёту?

Калі таўшчыня буслянкі большая за 30 см, скіньце верхнія слаі вецця з яе, калі ў вас ёсць доступ.

Абавязкова сачыце пры гэтым за сваёй бяспекай і за бяспекай тых, хто знаходзіцца побач!

Калі буслянка на слупе ЛЭП, не чапайце яе самастойна, а звярніцеся да электрыкаў. Папрасіце іх скінуць верхні слой, каб таўшчыня стала 15-20 см.

Калі буслянку скінула ветрам, можна зрабіць платформу з галля, жэрдак ці дошак сваімі сіламі. У НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах ёсць падрабязная інструкцыя па будаванні і ўсталяванні платформы для белых буслоў. Спампаваць файл можна па спасылцы.

Але калі буслянка знаходзіцца на апоры ЛЭП, гэта небяспечна і для птушак, і для чалавека. У такім выпадку трэба звярнуцца ў мясцовае падраздзяленне «Белэнерга» і ўдакладніць пра магчымасць усталявання новай апоры і платформы для буслянкі.

Чытайце таксама:

У Беларусь ужо вярнуліся першыя пералётныя птушкі

«Здаецца, гэта замаскіраваныя яноты». У вёсцы на Гомельшчыне жывуць буслы, якія не змаглі паляцець на поўдзень

Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

Ратавальнікі дапамаглі буслу, нага якога заблыталася ў вяроўцы ВІДЭА

Каментары3

  • Папярэджаньне
    12.02.2023
    Усім, хто падрыхтуецца да прылёту буслоў, яны прынясуць дзяцей. Так што добра падумайце, перш чым пачынаць рыхтавацца...
  • Пацук
    12.02.2023
    У Ваўкавыскім раёне буслоў больш, чым бадзяжных сабак, і па нагласці захоплівання тэрыторыі яны могуць супернічаць з бабрамі.
  • Pavel
    14.02.2023
    Живу сейчас в Израиле и они  в марте месяце летят домой в Беларусь. видел их над Негевом. Хорошая птица у нас на даче жили на водонапорной башне гнездо. Ураганы были,что крыши с домов  сдувало. А их гнездо не один ветер не брал. Как они его крепили?

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»7

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь18

У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА17

Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла ВІДЭА2

На Камароўцы прадаюць ёлачную гірлянду за 1850 рублёў3

Захаравай проста ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар балістычнай ракетай1

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху14

У Магілёве гарадскія ўлады праводзяць дзіўны конкурс — хочуць забудаваць жыллём гістарычны цэнтр горада ў абыход закону3

У інтэрнэт трапілі звесткі супрацоўнікаў Ліцэя БДУ1

Лукашэнка дэманстратыўна дазволіў, каб яго спарынг-партнёрам далі месца і час у дзяржСМІ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»7

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →