Ціханоўская сустрэлася з Джорджам Сорасам

Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сярод іншых сустрэлася і з вядомым амерыканскім фінансістам ды мецэнатам Джорджам Сорасам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, а Ціханоўская прапанавала Сорасу аднавіць праграму падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

19.02.2023 / 09:15

Сорас адзначыў, што «ўзгадвае пра Беларусь падчас сустрэч» і зычыць ёй «дэмакратычных перамен». Фінансіст нагадаў, што Беларусь была першай краінай, адкуль «выгналі яго арганізацыю».

Да вымушанага сыходу з краіны фонд Сораса «падтрымліваў разнастайныя праекты ў сферы адукацыі, культуры, навукі, медыя», затым «незалежныя медыя і стыпендыі для студэнтаў».

Святлана Ціханоўская перадала Джорджу Сорасу прапановы ад беларускай грамадзянскай супольнасці, медыя і праваабаронцаў.

«Асобна Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на ініцыятывы ў сферы пашырэння беларускай культуры і адукацыі», — паведаміў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Францішак Вячорка.

Чытайце таксама:

Сорас: Перамога Украіны будзе спрыяць распаду Расійскай імперыі

Ціханоўская і фон дэр Ляен абмеркавалі стварэнне міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі

Ціханоўская ў Мюнхене размаўляла з Олафам Шольцам і кіраўніком яго канцылярыі

Nashaniva.com