Вясна ідзе. Беларускія птушкі, на якіх усталяваныя перадатчыкі, ужо кіруюцца з Афрыкі бліжэй да радзімы

Чатыры дні таму самка-гібрыд вялікага і малога арляцоў Ляда, што гняздуецца на Сярэдняй Прыпяці, пачала вясновую міграцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». 

23.02.2023 / 22:23

Фота: Brett Lewis

Зіму Ляда правяла ў Замбіі, дзе ласавалася пальмавымі крыланамі, а цяпер, як сведчаць прыборы, пралятае Танзанію.

Ляда і яшчэ адзін арлец Лан штогод першымі з пазначаных перадатчыкамі арляцоў пачынаюць шлях дадому, у Беларусь. Але ляцець ім намнога даўжэй за іншых.

Лан, як вынікае з паказанняў прыбораў, знаходзіцца яшчэ недзе на мяжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Зімбабвэ.

Чытайце таксама:

З 15 лютага забаранілі разбураць птушыныя гнёзды

Хутка вясна і прыляцяць буслы. Падрыхтуйцеся іх сустракаць

На Палессі ўзялі пад ахову месца рассялення чорнага бусла

Nashaniva.com