Сілавікі пачалі шукаць каментатараў дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах
Bypol піша, што атрымлівае інфармацыю пра тое, што сілавікі пачалі адпрацоўваць сацыяльныя сеткі, каб выявіць тых, хто каментуе падзеі на аэрадроме «Мачулішчы» ў негатыўным ключы.
26.02.2023 / 22:37
«Паважаныя беларусы, будзьце асцярожныя. Выконвайце лічбавую гігіену і не падстаўляйцеся лішні раз, пакідаючы каментарыі пад навінамі», — папярэджвае аб'яднанне былых сілавікоў.
Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.