Грамадства77

«Гаюн»: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні

Сёння з раніцы каля аэрадрома «Мачулішчы» назіраецца актыўнасць сілавікоў. Мясцовыя кажуць, што чулі два моцныя гукі каля 8:00—9:30 раніцы. Вось што вядома на гэты момант.

Скрыншот чата Мачулішчаў. Крыніца: тэлеграм-канал «Мотолько Помогі»

Новыя дэталі здарэння паведамляе тэлеграм-канал «Мотолько Помогі».

Сёння ў другой палове дня цалкам вычысцілі чат гарадскога пасёлка Мачулішчы — выдаленыя абсалютна ўсе паведамленні пра гукі выбухаў ноччу і раніцай, сілавікоў са зброяй і ў бронекамізэльках, пасты ДАІ, якія раптам з'явіліся, праверку аўто і дакументаў кіроўцаў, а таксама пра машыны ўнутраных войскаў.

Колькасць гэтых паведамленняў у чаце пацвярджае, што на аэрадроме сапраўды нешта адбылося.

Па словах жыхароў, у гэты момант паведамленні пра здарэнне працягваюць выдаляцца.

Матолька піша, што праверка аўтамабіляў працягваецца, машыны правяраюць ужо выбарачна, глядзяць правы кіроўцы, багажнікі, у некаторых выпадках і мабільныя тэлефоны.

ДАІ стаіць як мінімум на выездзе з Гатава, каля паваротаў на Цэсіна, Плябанцы і Дзергаі.

Ёсць даныя, што па кватэрах пачаў хадзіць АМАП у поўным абмундзіраванні. Па словах людзей, «ходзіць па сваіх бэчэбэ-спісах, шукаюць хто нешта зрабіў».

Акрамя таго, наваколле Мачулішчаў на працягу 1,5 гадзіны патруляваў верталёт.

Раней ByPol паведаміў, што па інфармацыі, атрыманай ад удзельнікаў плана «Перамога», у выніку выбухаў на аэрадроме «Мачулішчы» пашкоджаныя расійскі вайскова-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка.

Паводле папярэдніх звестак, цэллю атакі быў самалёт ДРЛА А-50 ПКС РФ, які мог атрымаць некаторыя пашкоджанні, піша «Беларускі Гаюн».

Сярод іншага, гаворка можа ісці пра пашкоджанне борта шляхам скіду з вышыні неўстаноўленага прадмета.

Расійскі самалёт дальняй разведкі А-50. Фота: Wikimedia Commons

«Гаюн» дадае, што сёння ў 18:33 на аэрадром «Мачулішчы» з РФ прыляцеў ваенна-транспартны самалёт Іл-76 ПКС РФ з рэгістрацыйным нумарам RF-86843.

Гэты борт раней ужо быў заўважаны ў Беларусі ў лютым 2022 года, калі прылятаў на аэрадромы ў Баранавічы і Мачулішчы.

А-50 — гэта вельмі каштоўны самалёт, ён ажыццяўляе дальнюю разведку. Усяго, спраўных і няспраўных, такіх самалётаў у Расіі дзевяць.

Калі вы ведаеце больш пра тое, што здарылася на аэрадроме Мачулішчы, які выкарыстоўваюць расійскія войскі, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў тэлеграм, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Каля аэрадрома «Мачулішчы» назіраецца актыўнасць сілавікоў

Каментары7

  • Тадзiк
    26.02.2023
    Земля пад оркамi будзе гарэць паусюль. Жыве Беларусь! Слава Украiне!
  • Bhagawan
    26.02.2023
    Na aeradromie ŭ Mačuliščach ničoha nie adbyłosia, razychdźciesia, niama tut na što hladzieć!
  • 3214
    26.02.2023
    Какая хорошая новость. Чем меньше рашистских самолетов и техники на нашей земле - тем лучше!

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →