Чыа-пудынг — дэсерт, які запомніцца

Гэты перакус багаты на бялок, клятчатку і карысныя тлушчы, а гатуецца літаральна з трох інгрэдыентаў.

19.03.2023 / 12:20

Фота: Pixabay

Насенне чыа — досыць экзатычны прадукт для беларусаў, які стаў у нас папулярным не так даўно. Перад яго набыццём варта звяртаць увагу на якасць насення: пажадана, каб яно было свежым і прывезеным з Амерыкі, а не з Азіі.

Інтарэс да чыа заслужаны, бо яно ўтрымоўвае ўражлівую колькасць клятчаткі і бялкоў і лічыцца суперфудам. Пудынг з чыа, бадай, самая папулярная страва з гэтым суперпрадуктам, бо гатуецца даволі проста, а колькасць насення ў ім якраз адпавядае сутачнай норме (дзвюх сталовых лыжак дастаткова).

Пудынг можна згатаваць на сняданак, у якасці закускі ці падаць гасцям як дэсерт. Таксама ён спадабаецца дзецям — асабліва калі вы дадасце штосьці з іх улюбёных рэчаў, напрыклад, какава-парашок або нутэлу.

Галоўны сакрэт прыгатавання ў тым, каб пакінуць насенне ў малацэ настойвацца на ноч, бо толькі так пудынг набудзе крэмавую тэкстуру.

Вам спатрэбіцца:

Разлічвайце прапорцыі з разлікам прыкладна 2 сталовыя лыжкі насення на паўшклянкі малака. Але вы можаце падабраць і іншую прапорцыю — з той тэкстурай, якая вам спадабаецца.

Майце на ўвазе, што калі насенне набрыняе ў вадкасці, яно ператворыцца ў жэлепадобную масу і павялічыцца ў некалькі разоў.

Гатаванне

  1. Заліце насенне малаком і добра перамяшайце (інакш яно можа збіцца ў камякі). Пакіньце ў халадзільніку на ноч.
  2. Дадайце джэм і ягады.

Смачна есці!

Чытайце яшчэ:

Што здарыцца з вашым целам, калі штодзень есці грушы 

Салата з радыскі і зеляніны — папаўняем запас вітамінаў

Інжыр — сапраўдны суперфуд і прыродная крыніца вітамінаў. Сем прычын яго есці

Nashaniva.com