Як хутка зварыць бульбу? Гэты спосаб вам спадабаецца
Звычайна бульба варыцца каля 30—35 хвілін. Але існуюць лайфхакі, як гэты працэс паскорыць.
15.03.2023 / 21:10
Калі скарыстацца мікрахвалёўкай, то бульба атрымаецца ў мундзірах. Яна добра падыходзіць для прыгатавання знакамітага аліўе.
Спачатку трэба бульбу старанна вымыць. Затым, каб яна не ўзарвалася падчас гатавання, кожную прабіваем відэльцам у некалькіх месцах ці робім надрэзы.
Бульбу кладзём у міску ці ў іншы посуд, якім можна карыстацца ў мікрахвалёўцы. Ставім у печ і ўключаем яе на поўную магутнасць.
Застаецца толькі пачакаць тры хвіліны, калі бульбіны невялікія, ці 5—7 хвілін, калі яны большыя.
А вось тут можна даведацца, як пачысціць мікрахвалёўку.
Калі Вы не сябруеце з мікрахвалёўкай ці любіце вараную бульбу, то вось некалькі парад, якія паскораць працэс гатавання.
Дадайце солі ў бульбу ў пачатку гатавання — адну чайную лыжку на літр вады. Соль паскорыць працэс варкі. Яна дапаможа і ў іншых гаспадарчых пытаннях.
Такі ж эфект мае маргарын ці іншы тлушч. Адну чайную лыжку дадаюць ужо ў кіпячую ваду. Тлушч не толькі паскорыць гатаванне, але і палепшыць смак бульбы.
Самы просты спосаб паскорыць варку — заліць бульбу кіпнем, напрыклад, з чайніка. Дзякуючы гэтаму, бульба будзе гатовая літаральна праз 10—15 хвілін. А калі яна парэзаная на невялікія кавалачкі, то і яшчэ хутчэй.
Ну і апошні спосаб — хуткаварка. Калі яна ў вас ёсць, то дзякуючы ціску ўсе прадукты гатуюцца нашмат хутчэй.
Чытайе яшчэ:
Як можна хутчэй зарадзіць смартфон? Ёсць лайфхак
Гэтыя прадукты не варта разаграваць на наступны дзень. З’ежце іх адразу ці выкіньце