Хочаце лёгка і танна пачысціць мікрахвалёўку? Вось некалькі спосабаў
Мікрахвалёвая печ моцна спрашчае нам жыццё, але ачысціць яе няпроста. Вось некалькі парад, як гэта зрабіць з дапамогай таго, што заўжды пад рукой.
Лімон
Вам спатрэбіцца адзін лімон і паўшклянкі вады, налітай у міску. Разрэжце лімон напалам і рукамі выцісніце сок у ваду. Калі ў вас у халадзільніку ўжо ёсць кавалак лімону, то таксама адцісніце яго.
Пастаўце міску з растворам у мікрахвалёўку на найбольшую магутнасць прыкладна на тры хвіліны, каб яна пачала кіпець. Не адкрывайце дзверцы каля пяці хвілінаў, каб пары лімоннага соку растварылі бруд і тлушч. Пасля адкрыйце дзверцы і старанна вычысціце мікрахвалёўку (не забывайцеся пра падстаўку і дзверцы).
Воцат
Для гэтых жа патрэбаў добра падыходзіць воцат — і рэцэпт вельмі падобны. Вазьміце міску і наліце ў яе паўлітра вады (можна меней) і дзве сталовыя лыжкі воцату.
Пастаўце сумесь у мікрахвалёўку і гатуйце на максімальнай магутнасці каля пяці хвілінаў, каб яна пачала кіпець і пускаць пару. Пачакайце тры хвіліны, каб бруд «адышоў».
Пасля асцярожна адкрыйце дзверцы, выньце міску і вымыйце мікрахвалёўку. Пасля старанна вымыйце печ.
Каментары
ён жа сапраўды не змываецца і 10-й вадой