ProtonMail пераклалі на беларускую мову
Сэрвісы кампаніі Proton AG, у тым ліку электронная пошта з шыфраваннем ProtonMail і Proton Сalendar цяпер маюць падтрымку беларускай мовы. Пра гэта паведаміў праект mova.how.
16.03.2023 / 19:32
Каб перакласці Proton, спатрэбілася два гады працы перакладчыкаў-валанцёраў, адзначылі стваральнікі праекта.
На гэты момант беларуская мова ўжо даступная ў вэб-версіі пошты, а пасля абнаўлення з’явіцца і ў мабільнай праграме Proton для iOS.
Акрамя таго, mova.how пішуць, што па спасылцы можна далучыцца і дапамагчы перакладчыкам.
Чытайце таксама:
Netflix папрасілі дадаць беларускія субцітры. Што там адказалі?
Як перавесці сацсеткі і месенджары на беларускую мову
Дзевяць мабільных праграм, якія павялічаць колькасць беларускамоўнага кантэнту ў вашым жыцці