Гомельскі актывіст Ілля Міронаў зноў арыштаваны на 15 сутак
Іллю Міронава абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Таксама ў яго канфіскавалі смартфон, які быў набыты ўсяго некалькі дзён таму пасля адабрання папярэдняга, піша «Вясна».
20.03.2023 / 18:37
На мінулым тыдні Ілля толькі выйшаў на волю пасля чарговага арышту. Але ўжо літаральна праз пару дзён у кватэру, дзе ён жыве, зноў прыйшлі сілавікі, якія правялі брутальны ператрус, усё параскідаўшы. Валянціну Міронаву, маці актывіста, на кароткі час затрымалі і далі ёй 11 базавых велічынь штрафу.
Чытайце таксама:
Маці валанцёра Ільі Міронава пакаралі штрафам. Сам Ілья знік
Лукашысты разграмілі кватэру гомельскага актывіста Іллі Міронава. Дзе яго маці — невядома