Грамадства

Ілля Міронаў: Мяне затрымалі за тое, што я пішу скаргі

Валанцёр Ілля Міронаў выйшаў на волю і распавёў выданню «Штодзень» пра дэталі свайго арышту. Яго пакаралі 13 суткамі за нібыта падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы. Паводле назіранняў Іллі, колькасць затрыманых паводле палітычных матываў не змяншаецца.

 Ілля Міронаў

— Як лічыш, за што цябе насамрэч затрымалі?

— За тое, што я актыўна пішу скаргі. Я скардзіўся ў Міністэрства інфармацыі на праўладны тг-канал «Жёлтые сливы». Я падаваў заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка. Мяркую, мне вырашылі даць 13 сутак у сувязі з маёй актыўнай грамадскай дзейнасцю.

— Як адбылося тваё затрыманне?

— 2 сакавіка да мяне ў кватэру прыйшлі два сілавікі. Маці адкрыла дзверы. Яны сказалі, што хацелі б адвезці мяне ў Савецкі РАУС. Я і маці паехалі з імі. У Савецкім РАУСе мяне пачалі распытваць, чаму я пішу ў інтэрнэце, што не атрымаў копію пратакола, калі я атрымаў і распісаўся нават за гэта. Я адказаў, што копію, насамрэч, не атрымаў, хоць і распісаўся за гэта. Пасля мне паказалі нейкі дакумент ад ГУБАЗ ад 22 лютага, дзе было напісана, што ў ходзе праверкі маёй старонкі выяўлены матэрыял з лагатыпам «Зеркала» і многа бела-чырвона-белай сімволікі.

І там было прыпісана яшчэ, што сімволіка бэчэбэ, паводле меркавання ГУБАЗ, прыраўноўваецца да артыкула 24,23 КаАП РБ («Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства»).

Таксама мяне абвінавачвалі, што я ставіў лайкі пад матэрыяламі «Белсата» і «Радыё Свабода». На што я ім сказаў, што гэта лухта, бо артыкулаў «Зеркала» я не размяшчаў і лайкі не ставіў. Віну я сваю не прызнаў. Па выніку я да самага вечара сядзеў у гэтым каменным мяшку. Увечары таксама прывялі хлопцаў, якіх затрымалі за нібыта датычнасць да «ПВК Родан».

— Распавядзі падрабязней пра затрыманых па справе «ПВК Родан».

— Прывялі 29 чалавек. Але яны казалі, што не маюць ніякага дачынення да гэтага руху: хтосьці з іх проста ў бары побач сядзеў, хтосьці кеды прыйшоў набываць, хтосьці проста ішоў побач. Усіх малалетніх адпусцілі, а ўсіх, хто старэйшы за 17, затрымалі.

— Як прайшлі суткі ў ІЧУ гэтым разам?

— Так, як і раней. Першыя суткі змясцілі разам з алкаголікамі. Нас у двухмеснай камеры было чацвёра. Перадачы мне маці не змагла перадаць. Ёй нават сказалі, што можна скардзіцца на самы вышэйшы ўзровень, аднак перадаваць нічога не будуць. Камеры былі поўныя. Як звычайна ў камерах быў скразняк.

А ежа была яшчэ горш, чым летась. Узялі, і кашу вельмі моцна разбавілі вадой, прычым, як мы зразумелі, вада нават не гатаваная была.

Кожны дзень нам змянялі камеру. І ўсе, хто быў у гэтыя дні ў ІЧУ па палітыцы, сядзелі паводле артыкула 19,11 ч. 2 («Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»). А менавіта за падпіскі на розныя рэсурсы за 2020-2021 гады.

— То-бок палітычных у ІЧУ вельмі шмат?

— Не ведаю, на ўзроўні чутак гэта ці не, але калі я быў у Савецкім РАУСе, то краем вуха пачуў, што за студзень-люты 72 справы. То-бок палітычных вельмі шмат. Іх было шмат і пры канцы 2022 года, і цяпер.

Каментары

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →