Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін лічыць, што Узброеныя сілы Украіны маюць «вельмі добрыя шанцы» для паспяховага контрнаступлення вясной гэтага года. У прыватнасці, дзякуючы таму, што Украіна знясіліла расійскія войскі. Пра гэта ён заявіў падчас слуханняў у Камітэце Сената ЗША.

29.03.2023 / 02:02

Лойд Осцін

«Украінцы нанеслі расіянам значныя страты, пашкуматаўшы іх запасы бранятэхнікі так, як ніхто ніколі не мог сабе ўявіць. І цяпер мы бачым, што Расія раскансервуе танкі Т-54 і Т-55 з-за ўзроўню страт», — адзначыў кіраўнік Пентагона.

На яго думку, вясной умовы для манеўравання палепшацца, а таму баявыя дзеянні актывізуюцца.

«Я думаю, што Украіна будзе мець вельмі добрыя шанцы на поспех», — падкрэсліў Осцін.

Чытайце таксама:

Наўрад ці «ў стылі НАТА». Заходнія эксперты апісалі магчымы сцэнар будучага контрнаступлення Украіны

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Эксперт расказаў, як заходнія танкі зменяць ход вайны ва Украіне

З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі

Nashaniva.com