Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны
Бахмут стаў свайго роду генератарам дынамікі на перадавой. Украіна выйшла з зімовай кампаніі ў добрым становішчы, а Узброеныя сілы Расіі прадэманстравалі, што ўжо не ў стане прарываць лінію фронту.
Так лічыць вайсковы аналітык Дацкага каралеўскага абароннага каледжа Андэрс Нільсэн.
На яго думку, Украіна свядома дазволіла Узброеным сілам Расіі атакаваць і расходаваць свае рэсурсы, пры гэтым Узброеныя сілы Украіны, знаходзячыся ў абароне, неслі значна меншыя страты. Менавіта з мэтай далейшага знясілення расійскіх войскаў украінскім кіраўніцтвам было прынята рашэнне працягваць утрымліваць Бахмут — у выпадку адступлення ад горада расіяне маглі б спыніцца і пачаць перагрупоўку войскаў.
Аднак у сітуацыі, калі Бахмут не захоплены, расіяне працягваюць кідаць на штурмы свае сілы, якія маглі б спатрэбіцца для адбіцця ўкраінскага контрнаступлення. Такім чынам Бахмут стаў свайго роду генератарам дынамікі на перадавой.
Зімовы наступ Расіі быў памылкай. Украіна аказалася ў супервыгадным становішчы ў студзені і лютым. У цэлым яна выйшла з зімовай кампаніі ў добрым становішчы, а Узброеныя сілы Расіі прадэманстравалі, што ўжо не ў стане прарываць лінію фронту. Яны спрабавалі, але пацярпелі няўдачу.
Мы не ведаем, ці ёсць ва Украіны сілы, каб прасунуць лінію фронту. Пра гэта стане вядома ў найбліжэйшыя месяцы, калі будзем назіраць, як ідзе іх контрнаступленне. Але мы ведаем, што Расія не ў стане гэта зрабіць. Яна выдаткавала шмат сваіх рэсурсаў зімой. У яе расце недахоп жывой сілы і ўзбраенняў.
Каментары
Явно пускай уже у нас лучше будет нормальный русский язык.Даўно заўважыў, што гэтая пазіцыя характэрная для многіх "барацьбітоў" за "чысціню" беларускай мовы. Чамадан, вакзал, Масква, там усе на "нармальным языку" гавораць.
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/312942