Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не знясуць
Такі адказ атрымала ад мясцовых улад інфаказачка Вольга Бондарава, паведамляе тэлеграм-канал «Права маюць».
29.03.2023 / 12:18
На момант устаноўкі помніка парадак устаноўкі твораў манументальнага мастацтва рэгламентаваўся Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2000 № 1393.
Згодна з пунктам 4, мемарыяльныя ансамблі ствараюцца на падставе рашэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць помніка Ларысе Геніюш, не прадстаўлена.
Аднак цяпер парадак устаноўкі помнікаў вызначаны Палажэннем ад 19 верасня 2008 года №1372, у якім норма, якая рэгламентуе дэмантаж самавольна ўстаноўленых твораў мастацтва, адсутнічае.
Гэта значыць, помнік усталяваны незаконна, але яго знос таксама будзе незаконным.
Чытайце таксама:
Вольга Бондарава замахнулася на помнік Ларысе Геніюш у Зэльве
«Настолькі забранзавеў». Бондарава напісала ў пракуратуру на Марзалюка