Сумнавядомая прарасійская актывістка з Гродна дамагаецца зносу помніка вядомай беларускай паэтцы і дысідэнтцы Ларысе Геніюш, усталяванага на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве ў 2003 годзе.
Вольга Бондарава вядомая сваім несупынным змаганнем з беларускай культурай і мовай, дзеячамі беларускага адраджэння. Гэтым разам яна сцвярджае, што бюст беларускай паэтцы быў усталяваны дваццаць гадоў на тэрыторыі Зэльвенскай царквы без дазволу мясцовых уладаў.
Між тым, як сцвярджае Бондарава ў лісце, адрасаваным кіраўніку адміністрацыі Лукашэнкі Ігару Сергеенку, помнік «адным сваім выглядам прыносіць невыносныя пакуты ветэранам ВАВ», «ганьбуе чыстае імя Беларускай праваслаўнай царквы».
Свецкія зэльвенскія начальнікі згоду на знос помніка ўжо нібыта далі, але так як у 2003 годзе помнік асвяціў сам тагачасны мітрапаліт Філарэт, трэба яшчэ, каб пад Бондараву прагнулася і Царква. Прарасійская актывістка ўжо накіравала зварот на імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з просьбай даць згоду Праваслаўнай царквы на ліквідацыю помніка Ларысе Геніюш. Веніямін перанакіраваў яго згодна «прыналежнасці» ў Гродзенскую епархію БПЦ, а тая ўжо будзе нібыта вырашаць.
Між тым кіпучая дзейнасць Бондаравай апошнім часам не падабаецца нават некаторым іншым праўладным прапагандыстам, якія лічаць, што ў сваёй нянавісці да беларушчыны ў любых яе праявах яна перагінае палку і больш шкодзіць, чым прыносіць карысці.
Каментары
Ўзграяць
зьбянтэжана каршакі,
Сыдзе
хаўтурны плутон…
Ў
змроку аточыць капец ля ракі
Мудрых
гіен загон.
Як
ён загінуў і што бараніў
Розьніцы
ім няма,
Бо
спажываньню мяса ды жыл
Цемра
спрыяе сама.
Бітва
накрыла бяседны стол:
Ешце
істот зямных.
Нябожчык,
што сёньня ў зямлю сышоў
Безабароньней
за ўсіх.
(Жыцьцё
баронячы, на’т немаўля
Сіліцца
даць кухталёў,
Толькі
забіты жаўнер Караля
Зброі
ня ўздыме зноў.)
Ікламі
рыюць гіены жвір,
Поўсьць
на карках калом.
Чорнай
крывёй набрынялы мундзір
Поўня
беліць сьвятлом.
Выйшаў
зь зямлі небарака-жаўнер,
Як
з Апраметнай дар;
Позіркам
невідушчым сустрэў
Хіжыя
вочы пачвар.
Бестыям
сораму брак ланцугоў,
Трушчаць
наўё да касьцей.
Толькі
ня бэсьцяць імён мерцьвякоў
--
Гэта
людзкі прывілей.