У Бучы з'явілася вуліца ў гонар загінулага беларуса
У Бучы з'явілася вуліца ў гонар загінулага беларускага добраахвотніка Ільі Хрэнава (пазыўны «Літвін»), паведаміў тэлеграм-канал дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь».
12.04.2023 / 21:30
Рашэнне было прынята пры 21 голасе «за», адзін чалавек устрымаўся.
Ілья «Літвін» служыў у роце тэрытарыяльнай абароны батальёна «Азоў». Ён браў удзел у баях за Бучу пад Кіевам і там атрымаў раненне. Лекары паспелі зрабіць яму аперацыю, але беларускі добраахвотнік, які меў досвед баявых дзеянняў ва Украіне з 2014 года, не выжыў.
Пра намер назваць адну з вуліц Бучы ягоным іменем стала вядома ў сакавіку.
Чытайце таксама:
«Завяшчаў пахаваць тут». Дзе ляжаць беларускія добраахвотнікі, якія загінулі за Украіну?
Панкавец: Самыя важныя людзі, нікога і нічога важней за якіх сёння ў нас няма