Дама з сабачкамі. Галоўны архітэктар Мінска разводзіць скотчтэр'ераў

Стаж хобі — больш за 20 гадоў.

15.04.2023 / 10:02

Tochka.by напрасілася ў госці да галоўнага архітэктара Мінска, Вольгі Верамей. Размаўлялі не пра працу, а пра справу для душы — пра развядзенне шатландскіх тэр'ераў.

Скотчтэр'еры — паляўнічая парода. Таму па характары гэта спакойныя сабачкі. Лішні раз не брэшуць.

Карпатлівы працэс — вывесці генетычна ідэальнага сабаку, з добрым здароўем і добрай поўсцю. Такога не трэба часта купаць і вычэсваць.

Верамеі жывуць за горадам. У іх сям'і «гадуецца» пяць скотчтэр'ераў. Любімае месца тусоўкі сабак — на канапе ў гасцёўні. Каты таксама ёсць. Абстаноўка мірная, без боек.

Карміць і выгульваць тэр'ераў дапамагаюць дамашнія — і дзеці, і муж. Не лянуюцца.

Племянное развядзенне патрабуе ўважлівага пошуку дастойнага сабакі, з багатым радаводам. Звычайна гэта тоўстая папка — цэлая асабістая справа.

Усе кандыдаты спрэс прыгажуны — чэмпіёны выстаў. Правільная афарбоўка і роўныя зубы. І гэта без вініраў.

«Жаніхоў шукаем не толькі ў краіне. Лёталі нават у Ірландыю. У Маскве вязалі з сабакам з англійскага гадавальніка», — распавядае Вольга Верамей.

Перад вязкай тэр'ерам робяць некалькі УГД, аналіз крыві. Месца сустрэчы — на тэрыторыі кавалера, дзе ён сябе ўпэўнена адчувае.

У прыплодзе — да васьмі шчанюкоў. Кожны трэці застаецца сабаку. Калі на тры не дзеліцца, дамаўляюцца па грошах.

Утрыманне чатырохногіх цягне капейку. Выдаткі — прымальныя для сямейнага бюджэту.

Мяшка корму за 170 рублёў хапае на тры месяцы. Плюс планавае медыцынскае абслугоўванне. І планавыя прышчэпкі кожны год: ад шаленства, чумы, гепатыту. Ну і яшчэ прэпарат ад кляшчоў.

Вольга Верамей аддае шчанюкоў толькі ў добрыя рукі. У пяць месяцаў, калі ўжо дарослыя і выхаваныя — не кусаюцца і не цураюцца людзей. Шчанюкі растуць у зграі — дарослыя тэр'еры падаюць прыклад.

З новымі гаспадарамі сваіх гадаванцаў Вольга Верамей заўсёды на сувязі. Некаторыя ўжо сталі блізкімі сябрамі. Як мінімум у свята дакладна дашлюць паштоўку ў Вайбер

Чалавек-кот і чалавек-сабака: тое, якая ў вас хатняя жывёла, можа шмат расказаць пра ваш характар

«Ён прымусіў мяне гаварыць з людзьмі». Брытанка распавяла, як бяздомны сабака з Мінска стаў яе сябрам і выратаваў ад дэпрэсіі

Чаму кот выбірае аднаго гаспадара? Дазнайцеся, як спадабацца вашаму гадаванцу

Nashaniva.com