Чалавек-кот і чалавек-сабака: тое, якая ў вас хатняя жывёла, можа шмат расказаць пра ваш характар
Здаўна гэтыя дзве жывёлы жылі побач з людзьмі, яны былі героямі казак і легендаў, ім ставілі помнікі і прысвячалі вершы. У сучасным грамадстве трывала ўкараніўся падзел на аматараў сабак і аматараў катоў. Лічыцца, што тое, якой жывёліне аддае перавагу канкрэтны чалавек, можа сведчыць пра яго характар. І гэта мае навуковае пацвярджэнне.
Вучоныя сцвярджаюць, што людзі-сабакі больш экстравертныя, таварыскія і адкрытыя, і, як правіла, маюць багацейшае сацыяльнае жыццё. Яны больш добрасумленныя, чым людзі-каты.
Гэта значыць, яны схільныя праяўляць самадысцыпліну, выконваць задачы і імкнуцца да дасягненняў. Яны аддаюць перавагу запланаваным, а не спантанным паводзінам.
У міжасабовых адносінах людзі-сабакі ахопліваюць клопатам партнёра, заўсёды імкнуцца адчуць яго жаданні. Яны рамантычныя і вельмі раўнівыя.
У той жа час людзі-каты больш адкрытыя, яны часцей прытрымліваюцца нетрадыцыйных практык, больш схільныя да мастацкай творчасці, праяўляюць цікаўнасць да новага.
Людзі-каты больш незалежныя, фанабэрыстыя і пыхлівыя. Яны — інтраверты, любяць адзіноту, пазбягаюць канфліктных сітуацый. У іх нізкі ўзровень эмпатыі. Да перажыванняў іншых адносяцца абыякава. Яны прывязаныя толькі да самых блізкіх людзей.
Людзі-каты ніколі не пакажуць сваіх пачуццяў, іх раздражняе дакучлівая адданасць і празмерная дэманстрацыя пачуццяў з боку іншых.
Людзі-каты — добрыя натхняльнікі, арганізатары і імправізатары, яны генеруюць ідэі, пастаянна знаходзяцца ў пошуку. Пры гэтым яны хутка губляюць цікаўнасць да створанага.
Людзі-сабакі — стваральнікі матэрыяльнага свету, рэалізатары ідэй. Менавіта дзякуючы ім новыя распрацоўкі людзей-катоў знаходзяць прымяненне.
Дзеці ў людзей-катоў растуць незалежнымі, бацькі не навязваюць ім сваіх поглядаў і прывучаюць да самастойнасці. Пры гэтым яны ўважліва назіраюць за імі, каб у выпадку неабходнасці прыйсці на дапамогу.
Людзі-сабакі ахопліваюць сваё дзіця ўсебаковай апекай, яны пастаянна прыдумляюць новыя гульні і забавы. Аднак часта забываюцца растлумачыць элементарныя жыццёвыя рэчы. У выніку дзеці ў людзей-сабак часта легкадумныя і несабраныя.
Уладальнікі сабак больш сацыяльна адкрытыя, прагматычныя і паслухмяныя, прытрымліваюцца субардынацыі і маюць патрэбу ў аўтарытэтах.
Вучоныя даказалі, што людзі-сабакі больш схільныя да дамінавання, больш кансерватыўныя і прыхільныя аўтарытарнай уладзе.
У той час, як людзі-каты — большыя лібералы, схільныя да нонканфармізму і зменаў у ладзе жыцця.
Чытайце яшчэ:
Чаму кот выбірае аднаго гаспадара? Дазнайцеся, як спадабацца вашаму гадаванцу
Каментары
І пацьверджанне гэтаму - я і ўсе мае знаёмыя