Расійскія хакеры з групоўкі Killnet выдалілі ўсе пагрозы ў адрас беларускіх улад. Але пагражаюць канкрэтнаму супрацоўніку
Раней Killnet даваў беларускім уладам дзесяць гадзін, каб вызваліць свайго паплечніка, а іначай — «Беларусі п***а».
16.04.2023 / 01:09
Лагатып групоўкі Killnet. Фота: іх афіцыйны тэлеграм-канал
Праз гадзіну пасля публікацыі пагроз у бок беларускіх улад ад сеткі каналаў групоўкі Killnet усе паведамленні былі выдаленыя. Цяпер замест іх у публікацыі пра затрыманага Арсенія Елісеева гучыць пагроза толькі канкрэтнаму супрацоўніку беларускіх спецслужбаў, які «не ішоў на кантакт».
Аператыўнага супрацоўніка пагражаюць «пазбавіць статусу чалавека ад слова зусім».
Чытайце таксама:
Раскрытая асоба заснавальніка Anonymous Russia. Ім аказаўся васямнаццацігадовы хлопец
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць